Суббота, 20 апреля 2024 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - На пасяджэнні райвыканкама
22 ноября

На пасяджэнні райвыканкама

На чарговым пасяджэнні райвыканкама разгледжаны 23 пытанні, скіраваныя на забеспячэнне паспяховай жыццядзейнасці нашага рэгіёна. Сярод іх – “Аб арганізацыі ідэалагічнай работы з насельніцтвам па месцы жыхарства і ў арганізацыях, размешчаных на тэрыторыі Галоўчынскага сельсавета”, “Аб прафілактыцы правапарушэнняў з боку грамадзян, якія маюць судзімасць, прафілактыцы рэцыдыўнай злачыннасці і арганізацыі сацыяльнай і працоўнай рэабілітацыі асоб, якія вызваліліся з выпраўленчых устаноў”, “Аб выкананні мерапрыемстваў па падтрыманні ўзроўню дзяржаўных сацыяльных стандартаў у адпаведнасці з вызначанымі нарматывамі на тэрыторыі Бялыніцкага раёна” і іншыя.  
Прадастаўляючы слова дакладчыку па тэме першага пытання, старшыня раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Варонін адзначыў, што ідэалагічная работа павінна грунтавацца на штодзённым актыўным узаемадзеянні, асабістых кантактах, глыбокім веданні надзённых праблем і зацікаўленасцяў кожнага чалавека, на ўлічванні вялікай колькасці тонкіх нюансаў у міжасабовых дачыненнях, бачанні перспектывы развіцця. Толькі ў такім выпадку гэта складаная, несумненна творчая праца, якая вымагае нешаблоннага падыходу, крэатыўнага мыслення, калі хочаце, суперажывання, і можа забяспечыць пазітыўны настрой чалавека, калектыву, жыхароў населенага пункта.
Галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама Сяргей Усаў зрабіў грунтоўны і аб’ектыўны аналіз арганізацыі ідэалагічнай работы ў Галоўчынскім сельсавеце, на тэрыторыі якога размешчаны 24 паселішчы, дзе пражываюць больш за 1600 жыхароў (278 дзяцей, 485 пенсіянераў, 25 мнагадзетных сем’яў, 8 сем’яў выхоўваюць дзяцей-інвалідаў), СВК “Кудзін, дзве школы, два сельскія дамы культуры, тры бібліятэкі, амбулаторыя ўрача агульнай практыкі і ФАП, дзевяць магазінаў і КПП па прыёме заказаў на бытавыя паслугі.
-Каардынуе ідэалагічную работу, - адзначыў выступоўца, - мясцовы сельвыканкам на чале з яго старшынёй Пятром Міхальковым. Тут дзейнічаюць інфармацыйна-прапагандысцкія групы сельвыканкама, мясцовых устаноў адукацыі і сельгаскааператыва, члены якіх ажыццяўляюць прамое сумоўе з вяскоўцамі па актуальных пытаннях іх побыту, грамадскага жыцця. Напрыклад, за 10 месяцаў гэтага года толькі члены сельвыканкамаўскай ІПГ 46 разоў сустракаліся з мясцовым насельніцтвам па месцы іхняга жыхарства.
Сяргей Усаў адзначыў, што ў будынку сельвыканкама, установах адукацыі маюцца інфармацыйныя стэнды, якія пастаянна па меры неабходнасці абнаўляюцца. Сярод жыхароў сельсавета рэгулярна праводзяцца спаборніцтвы на ўзорны падворак, лепшага малаказборшчыка і малаказдатчыка.
Дзякуючы плённаму ўзаемадзеянню па прафілактыцы негатыўных з’яў, удалося значна аздаравіць крымінагенную сітуацыю: калі летась на тэрыторыі сельсавета былі зарэгістраваны 36 злачынстваў, то сёлета – 11; пачынаючы з 2009 года мясцовыя непаўналетнія не зрабілі аніводнага злачынства.
Адной з найважнейшых задач ідэалагічнай работы з’яўляецца стварэнне дзейснай і эфектыўнай сістэмы патрыятычнага і маральнага выхавання. І ў гэтым накірунку вопыт Галоўчынскага сельвыканкама заслугоўвае ўвагі і пераймання. У мінулым годзе адбылося ўрачыстае адкрыццё абноўленага помніка воінскай славы ў вёсцы Вялікі Трылесін, літаральна колькі дзён таму ў аграгарадку Галоўчын устаноўлены мемарыяльны знак на ўшанаванне партызанскага атрада героя Айчыннай вайны 1812 года Дзяніса Давыдава, прадаўжаецца будаўніцтва царквы. У перспектыве будуць адзначаны мемарыяльнымі дошкамі знакамітыя землякі і вядомыя гістарычныя падзеі, якія адбыліся на Галоўчынскай зямлі.
У СВК “Кудзін”, які з’яўляецца буйнейшым прадпрыемствам на тэрыторыі сельсавета, працуе 141 чалавек. Дзеля стымулявання работнікаў кааператыва тыя з іх, чые прозвішчы заносяцца на Дошку гонару, штомесячна на працягу года атрымліваюць 10-працэнтную надбаўку ад тарыфнай стаўкі ці пасадавага аклада. Заснавана штогадовая прэмія імя механізатара В. Б. Кацяшова. Па выніках працы за мінулы год яе ў памеры па 8 млн. рублёў атрымалі хлебаробы В. Старалаўнікаў і Д. Астаф’еў.
Працоўны калектыў СВК “Кудзін” аказвае матэрыяльную дапамогу мясцовым установам адукацыі, культуры, аховы здароўя; выдзяляе сродкі для прэміравання вучняў, якія дабіліся высокіх вынікаў у вучобе і грамадскай дзейнасці, выпускнікоў; грашыма падтрымлівае дзяцей з малазабяспечаных сем’яў работнікаў сельгаспрадпрыемства.
Была звернута таксама ўвага на недахопы і ўпушчэнні правядзення ідэалагічнай работы ў Галоўчынскім сельсавеце. У СВК “Кудзін”, напрыклад, усё яшчэ застаецца вакантнай пасада намесніка старшыні па ідэалагічнай рабоце, адсутнічае кабінет ідэалагічнай работы, праўленне гаспадаркі праяўляе інэртнасць ва ўзаемадзеянні з кіраўніком пярвічнай арганізацыі БРСМ, па стварэнні пярвічкі РГА “Белая Русь”, запушчана спартыўна-масавая праца...  
Старшыня Галоўчынскага сельвыканкама Пётр Міхалькоў крытыку прызнаў абгрунтаванай і агучыў накірункі паляпшэння правядзення ідэалагічнай работы. Сярод найбольш вострых праблем ён назваў адсутнасць у Малым Кудзіне дзіцячага садка, неабходнасць рамонту памяшкання Малакудзінскага СДК, прадаўжэнне будаўніцтва Дома культуры ў Галоўчыне.
У звароце да прысутных Аляксандр Варонін адзначыў, што ў цэлым на тэрыторыі Галоўчынскага сельсавета склалася спрыяльная грамадска-палітычная сітуацыя, тут праводзіцца значная работа па добраўпарадкаванні населеных пунктаў, вяртанні гістарычнай памяці, ушанаванні знакамітых землякоў і падзей. Аднак жыццё настойліва патрабуе шпарчэй рухацца далей, шукаць і выкарыстоўваць новыя падыходы і магчымасці. Яно таксама адчувальна запатрабоўвае і большай канкрэтызацыі, дэталізацыі працы з мясцовым насельніцтвам, і асабліва з тымі яго катэгорыямі, якія лічацца нядобранадзейнымі.
-Імпульсы ўсяго гэтага адчуваюцца, - падкрэсліў старшыня райвыканкама. – Іх трэба падтрымліваць і развіваць канкрэтнымі справамі, дэтальна прадуманымі і пралічанымі дзеяннямі.
Па абмеркаваным пытанні прынята рашэнне, выкананне якога пасадзейнічае перавесці сістэму ідэалагічнай работы ў Галоўчынскім сельсавеце на больш якасны ўзровень.
(Міхась КАРПЕЧАНКА, «Зара над Друццю»)

Поделиться:

Афиша и объявления

18 апреля
24 и 26 апреля 2024 года в районном центре культуры (г.Белыничи, ул.Советская, д.20) будет проводиться республиканская молодежная ярмарка вакансий по вопросу...
4 апреля
Прием граждан 12 апреля 2024 г. с 9.00 в здании райисполкома проведет выездной прием граждан и представителей юридических лиц помощник Президента...
4 апреля
В здании райисполкома проведет выездной прием граждан Министр архитектуры и строительства Республики Беларусь Пархамович Руслан Викторович.
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничы, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00