23 ноября
Клопат аб дзецях
Бялыніцкую дапаможную школу-інтернат для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, наведалі супрацоўнікі ТАА “Прафесійныя прававыя сістэмы”. Прадстаўнікі кампаніі не ўпершыню прыязджаюць на Бялыніччыну і аказваюць гуманітарную і спонсарскую дапамогу школе-інтэрнату. Падчас візіту госці ўручылі дзецям падарункі: салодкія пачастункі, цацкі, а таксама відэакамеру, каб выхаванцы школы змаглі здымаць самыя яркія і цікавыя падзеі.