Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

26 ноября

Спаборніцтвы па піянерболу

У рамках акцыі “Моладзь за здаровы лад жыцця”, прысвечанай прафілактыцы СНІДу, прайшлі раённыя спаборніцтвы па піянерболу сярод членаў Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі.
Удзел у спаборніцтвах прынялі 13 каманд. У выніку, на першую прыступку п’едэсталу гонару ўзнялася піянерская дружына “Надзея” ДУА “Навасельскі вучэбна-педагагічны комплекс дзяцячы сад-базавая школа”. Другое месца занялі рабяты з дружыны імя Асмана Мусаевіча Касаева ДУА “Цяхцінскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа”. Трэцімі прызёрамі сталі піянеры дружыны імя Юрыя Гагарына СШ №2 г.п.Бялынічы.
Пераможцы ўзнагароджаны дыпломамі аддзела адукацыі райвыканкама і раённага савета БРПА, а таксама падарункамі аддзела па справах моладзі раённага выканаўчага камітэта.

Поделиться: