Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

28 ноября

Бялынічанкі атрымалі дыплом за вывучэнне і захаванне народнай спадчыны Беларусі

    Падведзены вынікі рэспубліканскай выставы дзіцячай творчасці “Пад небам сінім”, прымеркаванай да 130-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа.
Удзел у конкурсе прынялі выхаванцы аб’яднання па інтарэсах “Тэатр лялек” ДУА “Шматпрофільны цэнтр “Ветразь” Паліна Кузняцова і Кацярына Макаранка. Дзяўчынкі прадставілі на выставу кампазіцыю, зробленую па матывах паэмы Янкі Купалы “Курган”.
Творчая работа нашых юных таленавітых землячак адзначана дыпломам Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь за вывучэнне і захаванне народнай спадчыны Беларусі.

Поделиться: