Четверг, 28 марта 2024 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - Літаратурна-музычная вечарына «Нам засталася...
29 ноября

Літаратурна-музычная вечарына «Нам засталася спадчына»

Вечар стаў заключным этапам раеннага конкурса мастацкага чытання, прысвечанага 130-годдзю з дня нараджэння Я.Купалы, Я.Коласа і 100-годдзю з дня нараджэння М.Танка, у якім прынялі ўдзел больш за трыццаць удзельнікаў рознага ўзросту, але аб’яднаных адным пачуццем – любоўю да творчасці класікаў беларускай літаратуры, да роднай мовы.
Падчас вечарыны прагучалі вершы Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Танка, а таксама песні, напісаныя на творы паэтаў. Шчырымі апладысментамі сустракалі гледачы таленавітых дэкламатараў, удзельнікаў раённага агляду-конкурсу.
Кожны канкурсант стараўся паказаць не толькі веданне твораў класікаў нашай літаратуры, але і інтэрпрэтаваць аўтарскія перажыванне і пазіцыю. Творчае спаборніцтва стала сапраўдным святам паэзіі.
Падчас сустрэчы адбылася цырымонія ўзнагароджвання лепшых дэкламатараў. Так, пераможцамі сталі Яна Ігнатовіч,  Вольга Ліфпуць, Людміла Юрэвіч і Аляксандр Мальцаў, якія прадстаўлялі адпаведна Запольскі, Галоўчынскі, Цяхцінскі і Лебядзянкаўскі сельскія дамы культуры. Таксама лепшым прызнаны драматычны калектыў Свяцілавіцкага сельскага цэнтра культуры. Пераможцы, а таксама канкурсанты, якія сталі другімі і трэцімі прызёрамі, узнагароджаны дыпломамі. Акрамя таго, у намінацыі “Літаратурна-музычная кампазіцыя” дыпломам другой ступені адзначаны калектывы Ланькаўскага цэнтра культуры і вольнага часу і мясцовай сельскай бібліятэкі. Трэцяе месца ў адпаведнай намінацыі прысуджана калектывам Кудзінскага сельскага дома культуры і мясцовай бібліятэцы, а таксама калектыву Вішоўскага цэнтра культуры і вольнага часу.

Поделиться:

Афиша и объявления

25 марта
29 марта 2024 г. в 15.00 на первом этаже в зале заседания государственного учреждения «Белыничский районный центр по обеспечению деятельности бюджетных...
18 марта
27 марта 2024 г. с 11.00 до 13.00 в кабинете № 6 Белыничского райисполкома (г.Белыничи, ул.Советская, 29) личный прием граждан и юридических лиц проведет...
18 марта
21 марта 2024 года на территории Могилевской области (в том числе Белыничского района) будет проводиться проверка системы оповещения. Возможны включения...
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничы, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00