Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

30 ноября

Ушанаванне лепшых студэнцкіх атрадаў

    Урачыстая лінейка, прысвечаная заканчэнню працоўнага семестра студэнцкіх атрадаў, адбылася ў ДУА “Бялыніцкі прафесійны  ліцэй №17”. На ёй былі ўшанаваны лепшыя будаўнічыя дружыны, якія сёлета шчыравалі на ўзвядзенні і рэканструкцыі малочна-таварных ферм і комплексаў, пераможцы раённага конкурсу “Працоўны семестр – 2012”.
Начальнік аддзела па справах моладзі райвыканкама Наталля Саланенка павіншавала байцоў працоўнага фронту с паспяховым завяршэннем сёлетняга семестра і ўручыла самым актыўным заслужаныя ўзнагароды. Так, у намінацыі “Лепшы студэнцкі атрад” адзначана будаўнічая дружына “Перадавік”, прадстаўнікі якой былі задзейнічаны на будаўніцтве і рэканструкцыі малочна-таварнай фермы ў вёсцы Смятанічы Шклоўскага раёна. Лепшай накіроўваючай арганізацыяй прызнаны прафесійны ліцэй №17. Звання “Лепшы камандзір студэнцкага атрада” удастоены навучэнец гэтай жа ўстановы Іван Барбарчык.
Пераможцы ўзнагароджаны каштоўнымі падарункамі і дыпломамі аддзела па справах моладзі райвыканкама. Апроч таго, граматы і памятныя прызы атрымалі актывісты студэнцкага будаўнічага руху – 2012.  
leps
Поделиться: