Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

4 декабря

Да Міжнароднага дня інвалідаў

Правядзенне Міжнароднага дня інвалідаў накіравана перш за ўсё на прыцягненне ўвагі да праблем гэтых людзей, абарону іх годнасці, правоў і дабрабыту.
3 снежня для наведвальнікаў адзялення дзённага знаходжання для маладых інвалідаў Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва было арганізавана ў ФАКУ “Друць” пазнавальна-забаўляльнае мерапрыемства “Рука дапамогі”. Маладыя людзі з абмежаванымі магчымасцямі гулялі ў шашкі, шахматы, більярд, дартц, адгадвалі загадкі, чыталі вершы, спявалі, танцавалі. Таксама для іх была наладжана экскурсія па фізкультурна-аздараўленчым комплексе, арганізаваны выстава вырабаў са спадручнага матэрыялу і салодкі стол.
Адзначылі гэты дзень таксама і ў Доме састарэлых і інвалідаў: самадзейныя артысты РЦК падрыхтавалі для яго жыхароў цудоўную канцэртную праграму, пасля якой адбыўся святочны абед.
inval_2012_2

inval_2012_1

Поделиться: