Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

10 декабря

На пасяджэнні райвыканкама

На чарговым пасяджэнні райвыканкама разгледжаны 24 пытанні. Сярод іх – “Аб рэалізацыі ў раёне дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі”, “Аб рэзерве кадраў на кіраўнічыя пасады, уключаныя ў кадравы рэестр Бялыніцкага раённага выканаўчага камітэта”, “Аб захаванні заканадаўства аб працы і аб ахове працы ў сельскагаспадарчым вытворчым кааператыве “Ількавічы”, “Аб прадастаўленні маладым і мнагадзетным сем’ям фінансавай падтрымкі дзяржавы” і іншыя.
У дакладзе “Аб стане гандлёвага абслугоўвання ў Бялыніцкім раёне” намеснік старшыні райвыканкама Святлана Мікалуцкая закранула тэму тавараабароту гандлёвых прадпрыемстваў. За студзень-кастрычнік бягучага года рост яго склаў 117,6 працэнта. У цэлым па раёне. Ёсць прадпрыемствы, якія ўстойліва дэманструюць падзенне свайго тавараабароту: аўтазаправачныя станцыі, магазіны СВК “Ількавічы”, ААТ “Падзевічы”, ААТ “ПМК № 83 Водбуд”, ААТ “Бабуліна крынка”, “Бакалея” і некаторыя іншыя. Відавочна, што асобныя гандлёвыя аб’екты проста прайграюць у канкурэнтнай барацьбе, у змаганні за пакупніка з яго грашыма.
Святлана Мікалуцкая гэты тэзіс пацвердзіла канкрэтным прыкладам. Магазіны “Каравай” райспажыўтаварыства і “Бакалея” знаходзяцца побач у цэнтры Бялынічаў. Аднак калі тавараабарот у першым з іх склаў 123 працэнты, то ў “Бакалеі” – толькі 79 працэнтаў.
Старшыня райвыканкама Аляксандр Варонін пракаментаваў гэта так: “Тавар павінен быць у кожным гандлёвым аб’екце ў патрэбны час, якасны і па прымальным кошце. Трэба актыўней праводзіць акцыі і прапаноўваць скідкі. Неабходна ісці да пакупніка, інфармаваць яго. А з раённай газеты бачна, што гэтым займаецца толькі райспажыўтаварыства. А дзе астатнія?”
Ці не адсюль і наступны паказчык: на аднаго жыхара раёна за дзесяць месяцаў рознічны тавараабарот склаў 8753 тысячы рублёў, у той час як аналагічны паказчык па вобласці – 8994 тысячы рублёў.
Канечне, складнікаў росту тавараабароту шмат: ад культуры абслугоўвання да захавання асартыментнага пераліку, насычэння паліц магазінаў рознымі таварамі і правядзення акцый.
Намеснік старшыні райвыканкама не абыйшла ўвагай і праблему захавання правілаў гандлю. Сёлета супрацоўнікі райЦГіЭ праверылі 117 аб’ектаў гандлю. У 95 з іх выяўлены самыя розныя парушэнні, сярод якіх і 14 выпадкаў рэалізацыі прадуктаў харчавання з сышоўшым тэрмінам прыдатнасці. Да слова сказаць, за мінулы год быў зарэгістраваны 41 такі выпадак.
На пасяджэнні райвыканкама востра павялася размова і аб укараненні безнаяўнай формы разлікаў. За 11 месяцаў сёлета праз банкаўскія пластыкавыя карткі аплочана толькі 10,6 працэнта ад агульнага тавараабароту пры гадавым заданні 12 працэнтаў. У некаторых гандлёвых прадпрыемстваў рознай формы ўласнасці гэты паказчык ад 2,6 да 12,2 працэнта. Нізкі тэмп росту безнаяўных разлікаў дэманструюць магазіны “Лакомка”, “Мебель”, “Паркавы”, тая ж “Ласточка” (7,3 працэнта, хоць райспажыўтаварыства ў цэлым забяспечыла больш за 12 працэнтаў). У той жа час некаторыя вясковыя магазіны дабіліся ў гэтай справе нядрэнных вынікаў. У магазіне райспажыўтаварыства, які размешчаны ў вёсцы Малы Кудзін, гэты паказчык склаў 23 працэнты. Значыць, можна дабіцца выніку. Калі, вядома, захацець і працаваць: паслядоўна, адказна.
(Міхась КАРПЕЧАНКА, “Зара над Друццю”)

Поделиться: