Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

11 декабря

Адкрыццё выставы

Напрыканцы мінулага тыдня ў Бялыніцкім раённым мастацкім музеі адкрылася выстава “Вішоўскія краявіды”, прысвечаная 140-годдзю з дня нараджэння  народнага мастака Беларусі і Расіі В. К. Бялыніцкага –Бірулі.
Карціны з дадзенай выставы былі створаны падчас 1-га Міжнароднага пленэру па жывапісе, арганізатарам якога выступіла праўленне сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва “Калгас “Радзіма” на чале з яго старшынёй Аляксандрам Лапацентавым. На працягу 10 дзён жывапісцы  Карней Аляксееў, Ігар Бархаткоў, Генадзь Буцько, Павел Дзімітрыядзі, Аляксандр Дулуб, Леанід Гоманаў, Аляксандр Лубнеўскі, Юрый Пашкуць, Барыс Первунінскіх і Уладзімір Уродніч адлюстроўвалі на сваіх палотнах мясцовыя пейзажы і партрэты вішоўцаў. Завяршыўся пленэр 11 кастрычніка ў аграгарадку Вішоў, дзе была арганізавана выстава работ мастакоў.
І ўжо сёння палюбавацца творамі знакамітых майстроў пэндзля маюць магчымасць бялынічане і госці райцэнтра. На жаль, не ўсе мастакі змаглі прыехаць на адкрыццё выставы ў Бялынічы. Аднак сваёй цеплыні і душэўнасці сустрэча не страціла. Павел Дзімітрыядзі, Барыс Первунінскіх, Аляксандр Лубнеўскі і Леанід Гоманаў з задавальненнем дзяліліся з наведвальнікамі музея ўражаннямі ад прыгажосці Прыдруцкага краю, расказвалі аб яркіх момантах падчас пленэру, давалі аўтографы. 
Дарэчы, работы жывапісцаў паклалі пачатак карціннай галерэі, якую Аляксандр Лапацентаў плануе стварыць у Вішове.
______________
Поделиться: