Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

13 декабря

Нашы дзеці

Райвыканкам прыняў рашэнне правесці з 20 снежня 2012 года па 11 студзеня 2013 года дабрачынную навагоднюю акцыю “Нашы дзеці”. У праграме яе шэраг святочных мерапрыемстваў з удзелам старшыні райвыканкама, яго намеснікаў, начальнікаў упраўленняў і аддзелаў райвыканкама, кіраўнікоў прадпрыемстваў і ўстаноў Прыдруцкага краю.
Першая ўрачыстасць пройдзе 21 снежня для выхавальнікаў дапаможнай школы-інтэрната для дзяцей-сірот. У раённы Цэнтр культуры 26 снежня запросяць на рэгіянальнае дабрачыннае свята дзяцей-сірот і дзяцей-інвалідаў. А 29 снежня тут адбудзецца традыцыйнае шоу “Фабрыка зорак-10. Вам, лепшыя з лепшых”!
Завершыць два тыдні навагодніх мерапрыемстваў гарадское свята для дзяцей, якое пройдзе  3 студзеня каля ёлкі.
(Марыя ГРЫШАЕВА, «Зара над Друццю»)

Поделиться: