Суббота, 20 апреля 2024 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - Сустрэча маладых спецыялістаў з кіраўніцтвам...
13 декабря

Сустрэча маладых спецыялістаў з кіраўніцтвам раёна

Штогод на прадпрыемствы, у арганізацыі і ўстановы Бялыніччыны размяркоўваюцца выпускнікі вышэйшых, сярэдніх спецыяльных і прафесійна-тэхнічных навучальных устаноў. Сёлета першая працоўнае месца ў нашым раёне атрымалі 97 маладых спецыялістаў: 32 накіраваны ў сельгаскааператывы, 16 - ва ўстановы аховы здароўя, 14 шчыруюць на педагагічнай ніве, 12 – у сферы культуры…
Безумоўна, самае складанае для маладых работнікаў – адаптацыя на новым месцы. І тут ім, учарашнім студэнтам і навучэнцам, на дапамогу прыходзяць вопытныя калегі, кіраўнікі. Днямі, па добрай традыцыі, у малой зале раённага Цэнтра культуры была арганізавана сустрэча кіраўніцтва раёна з маладым папаўненнем.
Напачатку мерапрыемства прысутным быў прадэманстраваны відэафільм “Мы маладыя”. Пасля яго прагляду з прывітальным словам да маладых спецыялістаў звярнуўся старшыня райвыканкама Аляксандр Варонін. Ён нацэліў іх на добразычлівую і канструктыўную размову, расказаў аб дасягненнях у галіне сельскай гаспадаркі, асобных накірунках работы з грамадзянамі.
– У нас створаны неабходныя ўмовы для пражывання маладых работнікаў, іх прафесійнай рэалізацыі і росту, - падкрэсліў Аляксандр Мікалаевіч. – Звяртайцеся з любымі пытаннямі, праблемамі, прапановамі. Абяцаю дапамогу і падтрымку. Не заставайцеся ў баку і ад грамадскага жыцця. У раёне праходзіць шмат цікавых культурных і спартыўных мерапрыемстваў.
Надалей распачаўся палілог. У моладзі ўзнікла шмат пытанняў, на якія далі кампетэнтныя адказы спецыялісты райвыканкама, кіраўнікі прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый Бялыніччыны. Дзяліліся маладыя спецыялісты і сваімі ўражаннямі аб раёне, першым працоўным месцы.
– Пасля заканчэння БДСГА па спецыяльнасці “эканоміка і кіраванне на прадпрыемствах” размеркавалася на працу эканамістам у СВК “Калгас “Радзіма”, - распавядае Вольга Ражкова. – Я родам з Круглага, таму раней чула аб гэтым сельгаскааператыве, прычым, толькі добрыя словы. Мне пашанцавала і з кіраўніцтвам, і з калектывам: людзі тут чулыя і ўважлівыя.
– Упэўнена магу назваць сябе шчаслівым чалавекам, - кажа бібліятэкар раённай бібліятэкі Алена Пракоп’ева. – Займаюся любімай справай у родным сэрцу краі - Бялынічах.
Добры настрой прысутным дарылі маладыя спецыялісты, артысты РЦК Вікторыя Кадачкіна, Кацярына Бондзікава, Дзмітрый Пінчук, Антон Голубеў, Яўген Кудзевіч.
На памяць аб сустрэчы маладым работнікам падарылі абанемент на наведванне басейну ФАКу “Друць”, буклет “Бялыніцкі раён”, арганізавалі экскурсію ў раённы мастацкі музей імя В.К. Бялыніцкага-Бірулі.
Маргарыта ДУДАЛЬ, “Зара над Друццю”

Поделиться:

Афиша и объявления

18 апреля
24 и 26 апреля 2024 года в районном центре культуры (г.Белыничи, ул.Советская, д.20) будет проводиться республиканская молодежная ярмарка вакансий по вопросу...
4 апреля
Прием граждан 12 апреля 2024 г. с 9.00 в здании райисполкома проведет выездной прием граждан и представителей юридических лиц помощник Президента...
4 апреля
В здании райисполкома проведет выездной прием граждан Министр архитектуры и строительства Республики Беларусь Пархамович Руслан Викторович.
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничы, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00