Четверг, 28 марта 2024 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - Узорны парадак на Калініна,1
14 декабря

Узорны парадак на Калініна,1

Пасля службовага візіту ў Данію дырэктар БУКП “Жылкамгас” Віктар Івулёў асаблівую ўвагу ў сваёй паўсядзённай рабоце надае абуджэнню ініцыятыўнасці і пачуцця гаспадарлівасці ў жыхароў камунальнага жыллёвага фонду. Як руплівыя датчане адчуваюць сябе поўнымі гаспадарамі не толькі кватэр, але і прыдомавых тэрыторый, так і бялынічане павінны адносіцца да месца свайго пражывання. Менавіта з гэтай мэтай пяты год запар БУКП “Жылкамгас” праводзіць агляд-конкурс на лепшае ўтрыманне пад’ездаў і афармленне прыдомавай тэрыторыі. Зазначым, што затраты на аказанне насельніцтву жыллёва-камунальных паслуг у супастаўных цэнах зніжаны да адпаведнага перыяду мінулага года на 11,5 працэнта, у тым ліку і дзякуючы ўкараненню вопыту датчан па эксплуатацыі жыллёвага фонду, які, дарэчы, складае 135,5 тысячы квадратных метраў.
Сёлета конкурсная камісія першае месца прысудзіла жыльцам дома №1 па вуліцы Калініна, дзе старшынёй дамавога камітэта з’яўляецца Мікіта Цецерукоў. Выдатныя кветнікі, малыя архітэктурныя формы, у тым ліку і вырабленыя пальмы з пластыкавых бутэлек, дзіцячая пляцоўка, месца стаянкі для аўтамабіляў і яшчэ шэраг “дробязей”, якія ствараюць каля дома камфорт і зручнасці для жыльцоў.
- Нашаму 69-кватэрнаму дому ўжо за трыццаць гадоў, - зазначае Мікіта Якаўлевіч. – Тым не менш, трымаем яго ў добрым стане. Пад’езды ў доме таксама не горшыя, а часам і лепшыя, чым у новых дамах, бо ў іх і зімой буяюць кветкі.
З цеплынёй і сардэчнасцю старшыня расказвае пра гаспадарлівых жыльцоў. Сярод іншых Мікіта Цецерукоў называе імёны Валерыя Селядцова, Міхаіла Дудкіна, Івана Федарэнчыка, чые залатыя рукі пакінулі адметны след у добраўпарадкаванні прыдомавай тэрыторыі.
Уручаючы падзячны ліст, дырэктар БУКП “Жылкамгас” Віктар Івулёў, які асабіста прыехаў узнагародзіць пераможцаў, засяродзіў увагу жыльцоў узорнага дома менавіта на высокай унутранай культуры людзей, якая проста не дазваляе ім жыць у горшых умовах, а вымушае штодзённа клапаціцца аб яшчэ лепшай чысціні і парадку не толькі ў пад’ездах, але і на прылеглай тэрыторыі.
(Васіль ДЗЕРАВЯШКА, “Зара над Друццю”)
На здымку: старшыня дамавога камітэта Мікіта Цецерукоў прымае падзячны ліст з рук дырэктара БУКП “Жылкамгас” Віктара Івулёва; прыемна апынуцца ў пад’ездзе дома, дзе і зімой буяюць кветкі.

Поделиться:

Афиша и объявления

25 марта
29 марта 2024 г. в 15.00 на первом этаже в зале заседания государственного учреждения «Белыничский районный центр по обеспечению деятельности бюджетных...
18 марта
27 марта 2024 г. с 11.00 до 13.00 в кабинете № 6 Белыничского райисполкома (г.Белыничи, ул.Советская, 29) личный прием граждан и юридических лиц проведет...
18 марта
21 марта 2024 года на территории Могилевской области (в том числе Белыничского района) будет проводиться проверка системы оповещения. Возможны включения...
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничы, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00