Вторник, 23 апреля 2024 года
Russian Belarusian English
18 декабря

«Таленты сярод вас»

Гала-канцэрт традыцыйнага творчага праекта “Таленты сярод вас” адбыўся ў раённым Цэнтры культуры ў мінулую пятніцу. На ім свае творчыя нумары прадэманстравалі калектывы і індывідуальныя выканаўцы з 8 прадпрыемстваў і арганізацый Прыдруцкага краю. Падчас заключнага канцэрта гучалі лепшыя нумары самадзейных артыстаў. Амаль дзве гадзіны мясцовыя таленты дарылі гледачам радасць, усмешкі, святочны настрой. Нікога не пакінуў раўнадушным гумарыстычны нумар вакальна-інструментальнага ансамбля ПМК-241 “Новыя рускія бабулі”. Несціхаючымі апладысментамі сустракала публіка свайго любімца - Дзмітрыя Капусціна з “Жылкамгаса”. Аматары мастацкай самадзейнасці атрымалі вялікую асалоду ад выступлення маладых спецыялістаў ЦРБ, якія, не горш за прафесіяналаў, закружылі ў вальсе. Несціхаючы шквал эмоцый выклікалі і прыпеўкі вакальнага ансамбля райспажыўтаварыства.
Журы належна ацаніла творчасць працоўных калектываў. Так, у намінацыі “Дэкламатары” не было роўных настаўніцы пачатковых класаў Цяхцінскага комплексу дзіцячы сад-сярэдняя школа Ірыне Трэцяковай, а таксама самадзейным паэтэсам Ганне Дудкінай з прадпрыемства “Жылкамгас” і Марыі Ракузавай з ПМК – 241. 
Лепшым салістам праекта журы прызнала акампаніятара ШЦ “Ветразь” Юрыя Дзеравяшкіна. Другімі пераможцамі ў гэтай намінацыі сталі вадзіцель ЦРБ Віктар Мацеша і настаўніца Кудзінскай базавай школы Таццяна Даўгалёва. Трэцяе месца падзялілі Сяргей Бязмен з ПМК-241 і настаўніца пачатковых класаў дапаможнай школы-інтэрната для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, Галіна Шчуракова.
У намінацыі “Харэаграфія” перамогу святкаваў калектыў ЦРБ. У кроку ад іх спыніліся артысты з Эсьмонскага комплексу дзіцячы сад-сярэдняя школа. Замкнулі тройку прызёраў прадстаўнікі раённага спажывецкага таварыства.
У намінацыі “Вакальныя ансамблі” адзначаны выканаўцы сярэдняй школы №1 имя М.И.Пашкоўскага, “Жылкамгаса” і райспажыўтаварыства.
Лепш за ўсіх тэатральную творчасць прадэманстравалі арыгінальны вакальна-інструментальны ансамбль “Новыя рускія бабкі” з ПМК-241, работнікі гэтага ж прадпрыемства з праграмай “Тэатр ценяў”, а таксама прадавец магазіна “Задруцкая слабада” раённага спажывецкага таварыства Ганна Арахоўская.
У намінацыі “Малыя формы” ў тройку пераможцаў увайшлі вакальны мужчынскі квартэт “Жылкамгаса”, дуэт аддзела адукацыі райвыканкама і трыо ЦРБ.  
Дыплома першай супені за ўдзел у рэалізацыі творчага праекта “Таленты сярод вас” удастоены калектыў аддзела адукацыі райвыканкама. Другое месца прысуджана самадзейным артыстам “Жылкамгаса”. Трэцімі прызёрамі сталі работнікі ЦРБ. Астатнія фіналісты праекта адзначаны падзячнымі лістамі.
Намеснік старшыні райвыканкама Надзея Серыкава ўручыла пераможцам дыпломы і каштоўныя падарункі. Яна падзякавала арганізатарам за рэалізацыю творчага праекта і выказала ўпэўненасць, што “Таленты сярод вас” яшчэ доўгія гады будзе радаваць жыхароў раённага цэнтра.

Поделиться:

Афиша и объявления

18 апреля
24 и 26 апреля 2024 года в районном центре культуры (г.Белыничи, ул.Советская, д.20) будет проводиться республиканская молодежная ярмарка вакансий по вопросу...
4 апреля
Прием граждан 12 апреля 2024 г. с 9.00 в здании райисполкома проведет выездной прием граждан и представителей юридических лиц помощник Президента...
4 апреля
В здании райисполкома проведет выездной прием граждан Министр архитектуры и строительства Республики Беларусь Пархамович Руслан Викторович.
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничы, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00