Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

28 декабря

Мемарыяльная дошка Васіля Кацяшова

Няшмат было земляробаў, памяць аб якіх увекавечана мемарыяльнымі дошкамі. Такога гонару звычайна ўдастойваліся толькі Героі Сацыялістычнай Працы.
У навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь першая мемарыяльная дошка памяці механізатара Васіля Кацяшова з’явілася 27 снежня 2012 года на будынку праўлення СВК “Кудзін”, што ў вёсцы Малы Кудзін Бялыніцкага раёна. Апоўдні  на ўрачысты мітынг, прысвечаны гэтай знамянальнай падзеі, тут сабраліся родныя і блізкія Васіля Барысавіча, яго былыя паплечнікі, разам з якімі ён працаваў, члены праўлення кааператыва, ганаровыя госці.
- Васіль Кацяшоў сапраўды быў лепшым механізатарам гаспадаркі, -- зазначыў у прамове на мітынгу старшыня праўлення кааператыва Адам Сачыловіч. – Ён рана пайшоў з жыцця, але пакінуў аб сабе толькі добрую памяць. Школа земляроба Васіля Кацяшова – гэта ўзор самаадданай працы.
... Яго не стала 29 мая 2010 года, якраз напрыканцы веснавых палявых работ. У той жа год праўленне кааператыва па ініцыятыве яго старшыні заснавала штогадовую прэмію імя Васіля Кацяшова ў памеры 1000 долараў для лепшых працаўнікоў гаспадаркі. Яе лаурэатамі сталі ўжо шафёр Анатоль Гарбузаў і механізатары Дзяніс Астаф’еў і Віктар Старалаўнікаў. Неўзабаве было прынята рашэнне і аб устаноўцы мемарыяльнай дошкі на адміністрацыйным будынку сельгасарганізацыі.
- На прыкладзе Васіля Барысавіча сёння выхоўваецца новае пакаленне земляробаў, - гаворыць старшыня прафсаюзнага камітэта гаспадаркі Тамара Ларкова. – Такія яго рысы, як высокая адказнасць за даручаную справу, прафесіяналізм, сціпласць і таварыскасць толькі ўпрыгожваюць чалавека. ­
Удзельнікі мітынгу ўсклалі да мемарыяльнай дошкі Васіля Кацяшова жывыя кветкі. Ва ўрачыстасці прыняла ўдзел і выступіла з прамовай начальнік ідэалагічнага аддзела райвыканкама Ірына Фурсава.
(Васіль ДЗЕРАВЯШКА, “Зара над Друццю”)
memdo_2012_1
memdo_2012_1
Поделиться: