Четверг, 25 апреля 2024 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - Падарунак ад Уладзіміра Канаплёва
28 декабря

Падарунак ад Уладзіміра Канаплёва

Па ініцыятыве Ганаровага грамадзяніна Бялыніцкага раёна, старшыні Беларускай федэрацыі гандбола Уладзіміра Канаплёва напярэдадні Новага года арганізавана свята для дзяцей-сірот і дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.
Яго гледачамі і ўдзельнікамі сталі хлопчыкі і дзяўчынкі з прыёмных і апякунскіх сем’яў, выхаванцы сацыяльнах устаноў Бялыніцкага, Круглянскага, Шклоўскага, Магілёўскага раёнаў.
У вялікай зале раённага Цэнтра культуры для рабят была падрыхтавана цікавая канцэртная праграма з удзелам зорак беларускай эстрады і спорту. З задавальненнем юныя гледачы слухалі песні ў выкананні Жанэт, удзельніцы сёлетняга “Славянскага базару” Яўгеніі Кляпіцкай, саліста ВІА “Песняры” Валерыя Скаражонка і гурта “Браты славяне”, артыстаў маладзёжнага тэатра эстрады… Не пакінулі раўнадушнымі малых і дарослых нумары гімнастак, бальныя танцы. Уразіла і выступленне майстра пяскаграфіі Аляксандры Канафальскай. Мастачка прадэманстравала серыю малюнкаў, прысвечаных навагоднім святам.
Арганізатары мерапрыемства падрыхтавалі шэраг сюрпрызаў. Спраўдзілася мара выхаванцаў і гаспадыні дзіцячага дома сямейнага тыпу Святланы Хрушчовай: ім падарылі лічбавы фотаапарат. Шклаўчанка Валерыя Маслянкова з нагоды дня нараджэння таксама атрымала падарунак. Дарэчы, без салодкіх пачастункаў ніхто не пакінуў канцэрт.
Напрыканцы мерапрыемства да прысутных у зале звярнуліся Уладзімір Канаплёў і старшыня райвыканкама Аляксандр Варонін. Яны падзяліліся ўражаннямі ад выступленняў артыстаў, павіншавалі малых, іх выхавальнікаў і бацькоў з надыходзячымі святамі, пажадалі дабрабыту, цярпення, здароўя.
– Прыемна, што мы зноў сабраліся ў гэтай утульнай зале, -- адзначыў Уладзімір Мікалаевіч. – Вашы шчырыя ўсмешкі – пацверджанне запатрабаванасці такіх сустрэч. Спадзяюся яны будуць яшчэ неаднойчы.
(Маргарыта ДУДАЛЬ, “Зара над Друццю”)

Поделиться:

Афиша и объявления

18 апреля
24 и 26 апреля 2024 года в районном центре культуры (г.Белыничи, ул.Советская, д.20) будет проводиться республиканская молодежная ярмарка вакансий по вопросу...
4 апреля
Прием граждан 12 апреля 2024 г. с 9.00 в здании райисполкома проведет выездной прием граждан и представителей юридических лиц помощник Президента...
4 апреля
В здании райисполкома проведет выездной прием граждан Министр архитектуры и строительства Республики Беларусь Пархамович Руслан Викторович.
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничы, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00