Среда, 24 апреля 2024 года
Russian Belarusian English
8 января

Інавацыйным курсам

Навасёлкаўскі малочнатаварны комплекс з’яўляецца самым аддаленым ад цэнтральнай сядзібы жывёлагадоўчым аб’ектам СВК “Калгас “Радзіма”. Тым не менш, менавіта тут найбольш маштабна і канкрэтна адлюстроўваецца курс на мадэрнізацыю малочнай галіны не толькі аднаго сельгаспрадпрыемства, але і раёна.    Надой малака ад каровы, напрыклад, за мінулы год наблізіўся тут да сямі тон. Між іншым, і ў сярэднім па гаспадарцы прадуктыўнасць дойнага статка аказалася самай высокай у раёне – 6815 кілаграмаў малака атрымана ад кожнай таварнай каровы пры сярэднераённым паказчыку – 5518.
- Амаль 700 кароў утрымліваецца на аб’екце, - расказвае начальнік комплекса Уладзімір Сафонаў. – Да пачатку лета мяркуем павялічыць дойны статак яшчэ на сто кароў шляхам уводу высокапрадуктыўных першацёлак. Наша стратэгічная мэта – штодзень адпраўляць спажыўцу не менш за пятнаццаць тон малака гатункам “экстра”. Для гэтага гадавы надой ад каровы складзе не менш за сем тон.
Каб на ўласныя вочы ўпэўніцца ў дынамічнасці развіцця малочнай галіны сельгаспрадпрыемства, напярэдадні Калядных святаў сюды завітаў намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Міхаіл Русы.
- Менавіта на прыкладзе такіх сучасных гаспадарак, якой з’яўляецца СВК “Калгас “Радзіма”, урад вызначае стратэгічны курс развіцця сельскай гаспадаркі ўсёй краіны, - заўважыў у гутарцы Міхаіл Іванавіч. – Схематычна прагрэс малочнай галіны Рэспублікі Беларусь выглядае наступным чынам: каб мець сем мільёнаў тон малака, неабходна мадэрнізаваць тысячу малочнатаварных комплексаў па тысячы таварных кароў на кожным. Пры гэтым гадавая прадуктыўнасць каровы складае не менш сямі тысяч кілаграмаў сырадою.
Высокі госць звярнуў увагу кіраўніцтва раёна і гаспадаркі не толькі на прагрэсіўную тэхналогію вытворчасці прадукцыі і на ўдасканальванне селекцыйнай работы, але і на чалавечы фактар – неабходнасць пастаяннай падрыхтоўкі высокакваліфікаваных кадраў.
- Якраз на Навасёлкаўскім комплексе ўкамплектаваны дзеяздольны, дысцыплінаваны калектыў, - заўважае старшыня праўлення сельгаспрадпрыемства Аляксандр Лапацентаў. – Гэта, напрыклад, аператары даільнай залы Вольга Панцялеева і Наталля Юрэвіч, Людміла Брылёва і Алена Клімава, брыгадзір Ніна Касянкова, тэхнік па штучным асемяненні жывёлы Ірына Паддубская і іншыя. Гэта іх самаадданая праца і тэхналагічны прафесіяналізм ляжаць у аснове прагрэсу.
Цяпер на малочнатаварных аб’ектах гаспадаркі ўтрымліваецца 1897 кароў. Вытворчасць прадукцыі за мінулы год склала 12927,7 тоны або 110,1 працэнта да ўзроўню папярэдняга года. Прыбаўка дасягнута выключна за кошт інтэнсіўных фактараў развіцця галіны. І цяпер сярэднясутачны надой малака ад каровы тут самы высокі ў раёне – за 7 студзеня, напрыклад, ён складаў па 17,1 кілаграма. Але гэта зусім не мяжа – не менш за 20 кілаграмаў сырадою ад каровы маюць намер атрымліваць тут за суткі круглы год.

ХХХ
Падчас візіту ў Бялыніцкі раён намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Міхаіл Русы наведаў таксама сучасныя жывёлагадоўчыя аб’екты і іншых сельгасарганізацый раёна, у прыватнасці, ААТ “Новая Друць”.
(Васіль ДЗЕРАВЯШКА, “Зара над Друццю”)

Поделиться:

Афиша и объявления

18 апреля
24 и 26 апреля 2024 года в районном центре культуры (г.Белыничи, ул.Советская, д.20) будет проводиться республиканская молодежная ярмарка вакансий по вопросу...
4 апреля
Прием граждан 12 апреля 2024 г. с 9.00 в здании райисполкома проведет выездной прием граждан и представителей юридических лиц помощник Президента...
4 апреля
В здании райисполкома проведет выездной прием граждан Министр архитектуры и строительства Республики Беларусь Пархамович Руслан Викторович.
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничы, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00