Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

8 января

Традыцыі

Па добрай традыцыі ўжо пяты год запар у Бялынічах прайшоў парад-конкурс на лепшых Дзеда Мароза і Снягурку. Да іх далучыліся разнастайныя казачныя персанажы. Напачатку ўсе яны сабраліся каля галоўнай ёлкі, а потым прайшліся па цэнтральнай вуліцы Бялынічаў. Сёлета ў гэтым святочным шэсці прынялі ўдзел 7 арганізацый, прадпрыемстваў і ўстаноў раёна. А пасля каманды  прадаставілі гледачам і кампетэнтнаму журы свае творчыя нумары. Деды Марозы і іх унучкі разам са сваімі казачнымі памочнікамі спявалі песні, танцавалі, загадвалі загадкі, уручалі салодкія пачастункі дзетвары.
Было відавочна, падрыхтаваліся да конкурсу дружыны вельмі сур’ёзна. Многія арганізацыі паказалі сапраўдныя тэатралізаваныя прадстаўленні. Да прыкладу, калектыў райста “запрасіў” на свята ў Бялынічы Дзедаў Марозаў з Японіі, Афрыкі, Італіі і Грузіі. Вельмі спадабаліся малым клоўны ў выкананні Алы Казанжыу і Святланы Казак з прафесійнага ліцэя №17.
Пасля прагляду конкурсных праграм журы абвясціла пераможцаў. Першымі, дарэчы, як і ў мінулым годзе, былі прызнаны работнікі райспажыўтаварыства. У кроку ад іх спынілася каманда ДУК ДБП “Бялыніцкая ПМК-241”, а трэцімі сталі канкурсанты з прафесійнага ліцэя № 17. Яны атрымалі дыпломы і грашовыя ўзнагароды.
У намінацыі “Лепшае музычнае афармленне” перамагла дружына школы-інтэрната для дзяцей-сірот. Калектыў СВК “Калгас Радзіма“ адзначаны за лепшую рэжысёрскую пастаноўку, аддзел адукацыі райвыканкама – за лепшыя касцюмы, БУКП “Жылкамагас” – за ўдзел.


Поделиться: