Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

9 января

Вынікі круглагадовай спартакіяды

Падведзены вынікі традацыйнай круглагадовай спартакіяды сярод працоўных калектываў арганізацый, прадпрыемстваў і гаспадарак Бялыніччыны.
На працягу мінулага года ў спаборніцтвах па 15 відах спорту за званне лепшай змагаліся 18 каманд.
У выніку пальму першынства заваявалі прадстаўнікі з СВК “Калгас Радзіма”. Другім прызёрам прызнаны калектыў ДУА “Бялыніцкі прафесійны ліцэй №17”. На трэцім месцы спыніліся спартсмены раённага выканаўчага камітэта.
    У рамках спартакіяды ў спаборніцтвах сярод кіруючага звяна арганізацый нашага раёна перамогу святкавалі прадстаўнікі райвыканкама. Другое месца заняла дружына аддзела адукацыі. У кроку ад іх спыніліся спартсмены з ДУА “Бялыніцкі прафесійны ліцэй №17”.
Пераможцы будуць узнагароджаны кубкамі і дыпломамі.

Поделиться: