Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 51-8-86

Факс: +375 (2232) 51-8-86

Электронная почта: isp@belynichi.mogilev-region.by

Экіпаж камбайна ААТ “Бялынічы” ў складзе Анатоля МАРОЗАВА і Васіля ЧАРНІХОЎСКАГА, па стане на 21 жніўня, намалаціў 1208 тон зерня.

Старшыня раённага выканаўчага камітэта Мікалай КАДАЦЕНКА разам з членамі інфармацыйна-прапагандысцкай групы райвыканкама, якую ўзначальвае, у мінулы чацвер сустрэўся з жыхарамі аграгарадка Цяхцін і правёў прыём яго жыхароў па іх асабістых пытаннях.

Активисты Белыничской районной организации общественного объединения «Белорусский союз женщин»  проводят целенаправленную работу в рамках акции «Соберем портфель вместе». Канцелярские принадлежности (ручки, карандаши, тетради, альбомы, цветная бумага, клей и др.) вручены  многодетным семьям.

Пешаходная дарожка, якую пракладаюць працаўнікі будаўнічай брыгады БУКП “Жылкамгас”, не толькі ўпрыгожыць участак дарогі ад моста праз раку Друць да вуліцы Мокраўская, але і зробіць рух вадзіцеляў і пешаходаў больш бяспечным.

Па стане на 18 жніўня ў СВК “Калгас “Радзіма” 10 экіпажаў камбайнаў перасягнулі парог у тысячу тон намалочанага збожжа. Лідары сёлетняга жніва Мікалай ДАРЭЧКІН і Валянцін ЯКУШАЎ, Юрый ЗАЙЦАЎ і Віктар ВАСІЛЬЕЎ дадалі ў спіс сваіх перамог па 2000 тон зерня.

Намеснік старшыні райвыканкама Андрэй ГАНЧУК уручыў маладому вадзіцелю-“тысячніку” Дыплом раённага выканаўчага камітэта і грашовую прэмію, а таксама падзякаваў яго за плённую працу.
Кожны дзень уборкі збожжавых культур дадае ў спіс “тысячнікаў” новыя прозвішчы экіпажаў камбайнаў і вадзіцеляў, якія паспяхова пераадолелі гэты самы першы значны рубеж.
У гэтым годзе шэрагі работнікаў ААТ “Бялыніцкае райаграпрамтэхзабеспячэнне” папоўнілі адразу некалькі маладых спецыялістаў. Зараз кожны з іх уносіць свой уклад ва ўборку ўраджаю.
Напярэдадні прафесійнага свята на ўрачыстае мерапрыемства завіталі працаўнікі розных структурных падраздзяленняў прадпрыемства, ветэраны будаўнічай галіны, ганаровыя госці.
У полі каля вёскі Вялікі Кудзін адбылося ўрачыстае ўганараванне вадзіцеля ААТ “Бялынічы” Аляксандра ЧАЙКОЎСКАГА, які першым у раёне перавёз тысячу тон збожжа.