Пятница, 26 апреля 2024 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости РОВД - Калі ў бутэльцы фальсіфікат
20 января

Калі ў бутэльцы фальсіфікат

    Агульнавядома, што п’янства прычыняе вялікую шкоду здароўю, з’яўляецца прычынай цяжкіххранічных захворванняў, траўматызму, прыводзіць да дэградацыі асобы, а нярэдка і да гібелічалавека.
    Па статыстыцы, у Беларусі за апошнія некалькі гадоў у стане алкагольнага ап’янення былі зроблены кожнае трэцяе злачынства і кожнае другое забойства і прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання, рабаванне і разбойны напад.
    За 2017 год падчас правядзення прафілактычных мерапрыемстваў па выяўленні фактаў незаконнага абароту спіртаўтрымліваючай вадкасці супрацоўнікі РАУС склалі 52 (2016 г. – 50) адміністрацыйныя пратаколы, канфіскавалі 1573,9 (2016 г. – 1272) літра самагону і брагі, 51,6 літра фальсіфікаванай алкагольнай прадукцыі (2016 г. – 19). Выяўлены і прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці 848 парушальнікаў.
    РАУС папярэджвае, што асобы, якія займаюцца незаконным абаротам спіртаўтрымліваючай прадукцыі, будуць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці па арт.12.23 КаАП. Згодна яго, увоз у Беларусь, перамяшчэнне па яе тэрыторыі і захоўванне грамадзянамі, індывідуальнымі прадпрымальнікамі альбо юрыдычнымі асобамі алкагольных напояў, не маркіраваных ва ўстаноўленым парадку акцызнымі маркамі і без дакументаў, якія пацвярджаюць легальнасць увозу набыцця і вытворчасці такой прадукцыі, а таксама гандаль ёй, цягнуць накладанне штрафу памерам ад 50 да 100 б. в., на індывідуальных прадпрымальнікаў або юрыдычных асоб – ад 450 да 500 б. в.
    Акрамя таго, згодна ч. 2 арт. 250 Крымінальнага кодэкса, прадугледжана адказнасць за незаконную вытворчасць фальсіфікаваных алкагольных напояў у выглядзе абмежавання волі на тэрмін да 3-х гадоў або пазбаўлення            яе на такі ж тэрмін.
    За незаконную вытворчасць, захоўванне альбо набыццё моцных спіртных напояў наступае адміністрацыйная адказнасць па арт. 12.43 КаАП РБ. Згодна яго, выраб фізічнымі асобамі моцных алкагольных напояў (самагону, брагі), захоўванне апаратаў для іх вытворчасці цягнуць папярэджанне ці накладанне штрафу ў памеры да 5 б. в. з канфіскацыяй указаных напояў, паўфабрыкатаў і прылад. Тыя ж дзеянні, зробленыя паўторна на працягу аднаго года пасля адміністрацыйнага спагнання, або вытворчасць і захоўванне грамадзянамі моцных алкагольных напояў (самагону) больш за 5 літраў, паўфабрыкатаў (больш за 30 літраў) караюцца штрафам у памеры ад 5 да                  30 б. в. з канфіскацыяй гэтых напояў                    і прылад іх вытворчасці.
Незаконнае набыццё моцных спіртных напояў (самагону) і паўфабрыкатаў для іх вытворчасці (брагі) караецца папярэджаннем ці накладаннем штрафу да пяці базавых велічынь з канфіскацыяй указанай прадукцыі.
Поделиться:

­­Новости РОЧС

25 апреля
Безопасность на водоемах весной: больше внимания детям! Водоемы являются опасными в любое время года. Весной опасным фактором является низкая температура...
23 апреля
В конкурсе инновационны идей «ПРОБезопасностьВместе» могут принять участие граждане Республики Беларусь.
23 апреля
В рамках акции «За безопасность вместе» работники Белыничского РОЧС проводят профилактическую работу среди населения.
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничы, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00