Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

9 февраля

У Магілёве адбылася выніковая калегія УУС аблвыканкама

    У Магілёве адбылася выніковая калегія УУС аблвыканкама, на якой былі падведзены вынікі працы ведамства за мінулы год і вызначаны задачы на бягучы.
    Напрыканцы калегіі да прысутных звярнуўся старшыня  аблвыканкама Уладзімір ДАМАНЕЎСКІ. Уладзімір Віктаравіч падзякаваў праваахоўнікам за службу, адзначыўшы высокі ўзровень прафесіяналізму супрацоўнікаў органаў унутраных спраў Магілёўшчыны, і правёў цырымонію ўзнагароджання. Заслужаныя ўзнагароды атрымалі кіраўнікі і супрацоўнікі, якія паказалі высокія вынікі ў аператыўна-службовай дзейнасці.
    Уладзімір Даманеўскі ўручыў Ганаровую грамату аблвыканкама за добрасумленнае стаўленне да выканання службовых абавязкаў, дасягнутыя поспехі па раскрыцці і прафілактыцы злачынстваў начальніку Бялыніцкага РАУС, падпалкоўніку міліцыі Сяргею КРАСНОВУ.
    Акрамя таго, наш РАУС, разам з Асіповіцкім і Кастрычніцкім г. Магілёва, па выніках аператыўна-службовай дзейнасці за мінулы год прызнаны лепшым аддзелам органаў унутраных спраў у Магілёўскай вобласці. Начальнікі названых аддзелаў адзначаны ганаровымі прызамі УУС і каштоўнымі падарункамі.
Поделиться: