Четверг, 18 апреля 2024 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости РОВД - У РАУС прайшло прафілактычнае мерапрыемства...
11 апреля

У РАУС прайшло прафілактычнае мерапрыемства з удзелам прадстаўнікоў арганізацый раёна і стараст населеных пунктаў

­    У РАУС прайшло прафілактычнае мерапрыемства з удзелам прадстаўнікоў арганізацый раёна і стараст населеных пунктаў. Асноўнымі тэмамі сталі асабістая і грамадская    бяспека насельніцтва.

    Падчас яго выступіў начальнік АДАІ РАУС Максім КУНДАЛЕЎ, які  нагадаў аб правілах бяспекі на дарозе:
    – П’янства за рулём – праблема, і з ёй трэба сур’ёзна змагацца. Толькі сёлета супрацоўнікі АДАІ РАУС спынілі 11 нецвярозых вадзіцеляў. Таксама не забывайце ў цёмны час сутак па­значаць сябе святлоадбівальнымі элементамі. Кіроўцам неабходна быць уважлівымі на дарогах, бо вясной актывізуецца рух веласіпедыстаў. Дарэчы, за мінулы год на тэрыторыі раёна адбыліся 13 ДТЗ, у якіх паранены 15 чалавек, 2 загінулі.
    Аб крымінагеннай абстаноўцы ў раёне распавёў начальнік РАУС  Сяргей КРАСНОЎ. Па яго словах, у сельскай мясцовасці ахвярамі злачынстваў часцей за ўсё становяцца пажылыя і састарэлыя людзі. Яны павінны прымаць усе неабходныя меры, каб папярэдзіць бяду: не адчыняць дзверы незнаёмым, не пускаць іх у дом. Агучана была таксама праблема самагонаварэння.


    Старшы інспектар прафілактыкі ААПП РАУС Юлія МАРОЗАВА паведаміла ўдзельнікам сходу, што ў 2017 годзе вынесены 26 ахоўных прадпісанняў грамадзянам, якія зрабілі гвалт у сям’і. За бягучы год ужо вынесены 5 прадпісанняў, два з якіх былі парушаны.
    – У сувязі з трагедыяй у Кемерава трэба скарэкціраваць работу стараст сельскіх населеных пунктаў, – адзначыў старшы інспектар па дазваляльнай рабоце АППП РАУС Аляксандр КРОЛ. – Асаблівую ўвагу неабходна надаць пустуючым дамам і гэтак званым “даўгабудам”. Таксама ў красавіку пачнецца праверка сем’яў, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Новаўвядзеннем з’яўляецца ўлік авіямадэляў і квадракоптараў – цяпер уладальнікі павінны іх рэгістраваць.
    Начальнік ІСН Анатоль ЛІТАЕЎ падкрэсліў, што бацькам важна адсочваць старонкі сваіх дзяцей у сацыяльных сетках, перыядычна тэлефанаваць ім, калі яны знаходзяцца не дома, каб пазбегнуць магчымых няшчасных выпадкаў. Тэму дзіцячай наркаманіі агучыў першы намеснік начальніка РАУС Аляксандр ДРАЗДОЎ. Ён распавёў, што ў раёне перыядычна з’яўляюцца групіроўкі цыганоў, якіх не толькі нельга пускаць у дом, але і пры з’яўленні на вуліцах населеных пунктаў тэлефанаваць у РАУС.

    Напрыканцы мерапрыемства аб уласнай бяспецы нагадаў супрацоўнік РАНС Ілья ЦІКУНОЎ:
    – Знаходзячыся ў буйных гандлёвых цэнтрах або ў памяшканнях з вялікай колькасцю людзей, звяртайце ўвагу на шляхі эвакуацыі, запасныя выхады – трагедыя ў Кемерава стала горкім прыкладам парушэння правіл пажарнай бяспекі.

­
­ Поделиться:

­­Новости РОЧС

17 апреля
С 22 по 26 апреля с целью стабилизации оперативной обстановки с гибелью людей от пожаров на территории Вишовского сельсовета будут проводится профилактические...
16 апреля
С раннего возраста необходимо обучать детей безопасности и рассказать им, как действовать в случае чрезвычайных ситуаций. Не оставляйте малышей без присмотра....
12 апреля
В целях повышения уровня безопасности населения, активизации пожарно-профилактической работы, анализа ее эффективности и оценки готовности территорий...
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничы, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00