Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

25 апреля

Вино винавата…

    Напачатку красавіка падчас правядзення рэйдавых мерапрыемстваў супрацоўнікі ААПП РАУСнаведалі МТФ ААТ “Бялыніцкае райаграпрамтэхзабеспячэнне” ў аг. Свяцілавічы.
    Падчас гутаркі з працаўнікамі высветлілася, што загадчыца фермы і адзін з жывёлаводаў знаходзяцца ў стане алкагольнага ап’янення. Мужчына паведаміў, што выпіў, а пасля таго, як выканаў працоўныя абавязкі, “прыгаварыў” яшчэ дзве бутэлькі віна. Загадчыца фермы не патлумачыла праваахоўнікам, чаму сама знаходзілася на рабочым месцы нецвярозая і дапусціла да работы чалавека ў стане алкагольнага ап’янення.
    У адносінах да гэтых грамадзян распачаты адміністрацыйны працэс па ч.2 арт. 17.3 КаАП Рэспублікі Беларусь.
Поделиться: