Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

25 апреля

Прысваенне дзяржаўнай маёмасці

    Да пакарання ў выглядзе 6 месяцаў пазбаўлення волі з выпрабавальным тэрмінам на 1 год асуджана грамадзянка Н. за прысваенне дзяржаўнай маёмасці.
    Пасля інвентарызацыі ў магазіне “Прадукты” райста, што па вуліцы Гагарына, 25, была выяўлена недастача ў суме 6885 рублёў. Аказалася, што прадавец гэтага магазіна Н. дазваляла пакупнікам браць тавары ў доўг на працягу сваёй працы ў ім з 23 мая па 27 верасня мінулага года. Спіс даўжнікоў яна вяла сама, пазначаючы ў спецыяльна заведзеным сшытку толькі іх прозвішчы без адраса пражывання. Пры далейшым разбіральніцтве высветлілася, што Н. праз адмену касавых чэкаў, калі пакупнікі разлічваліся за свае даўгі, прысвоіла 1044 рублі. Сваю віну яна прызнала цалкам, акрамя таго, вінаватасць пацвярджаецца паказаннямі шматлікіх сведкаў. Муж Н. распавёў, што яму вядома пра прысваенне жонкай грошай і матэрыяльных каштоўнасцей, у асноўным, прадуктаў харчавання. Грамадзянка Н. парушыла ч. 1 арт 211 КК РБ. Змякчальнымі абставінамі пры вынясенні прыгавора з’явілася яе чыстасардэчнае раскаянне ў злачынстве і наяўнасць у сям’і траіх непаўналетніх дзяцей. У кошт пагашэння недастачы грамадзянка Н. унесла 2656 рублёў, яшчэ 500 рублёў за яе вярнула свякроў.
Поделиться: