Четверг, 25 апреля 2024 года
Russian Belarusian English
7 мая

100 гадзін за “музыку”

    Лютаўскім вечарам бялынічанін Дзмітрый Ц. разам са сваімі сябрамі  выйшаў пагуляць па горадзе.
    Праходзячы па вул. Калініна, яны сустрэлі Генадзя С., з якім Дзмітрый быў знаёмы. Падчас размовы кампанія пачула, што з кішэні Генадзя даносіцца музыка. Дзмітрый пацікавіўся, што ён слухае, і той пахваліўся новым набыткам – партатыўнай музычнай калонкай.
    Вочы ў Дзмітрыя загарэліся, і ён папрасіў знаёмага паглядзець на рэч бліжэй. Аднак Генадзь, нібы прадчуваючы бяду, адмовіўся. Ён вырашыў перакласці калонку з адной кішэні ў другую – глыбей. У гэты час Дзмітрый выхапіў “музыку”, паклаў у свой пакет і кінуўся даганяць сяброў. Пра ўкрадзеную рэч таварышам ён нічога не сказаў. Сябры пайшлі далей…
    Генадзь, доўга не думаючы, набраў тэлефон міліцыі і паведаміў аб крадзяжы. Далёка хуліган не адышоў. Літаральна праз некалькі хвілін супрацоўнік міліцыі затрымаў Дзмітрыя разам з яго кампаніяй.
    Сваю віну ён прызнаў цалкам, скрадзенае вярнуў. Сказаў, што прадаваць калонку не планаваў, хацеў сам слухаць па ёй музыку.
    Варта адзначыць, што на момант злачынства, прадугледжанага арт. 206 ч. 1 КК РБ (адкрытае выкраданне маёмасці), Дзмітрый знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення. За свае паводзіны ён панясе пакаранне ў выглядзе 100 гадзін грамадскіх работ.
Поделиться:

­­Новости РОЧС

25 апреля
Безопасность на водоемах весной: больше внимания детям! Водоемы являются опасными в любое время года. Весной опасным фактором является низкая температура...
23 апреля
В конкурсе инновационны идей «ПРОБезопасностьВместе» могут принять участие граждане Республики Беларусь.
23 апреля
В рамках акции «За безопасность вместе» работники Белыничского РОЧС проводят профилактическую работу среди населения.
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничы, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00