Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

21 августа

З 6 па 10 жніўня праваахоўнікі склалі 20 адміністрацыйных пратаколаў

Па інфармацыі начальніка штаба РАУС Дзмітрыя ІГНАТОВІЧА, з 6 па 10 жніўня праваахоўнікі склалі 20 адміністрацыйных пратаколаў, у тым ліку за знаходжанне ў грамадскіх месцах у стане алкагольнага ап’янення – 13, дробнае хуліганства – 2, сямейны скандал – 4, дробны крадзёж – 1.

Холадна стала? Бялынічанка патэлефанавала ў дзяжурную службу РАУС і паведаміла, што невядомы даўгарукі ноччу вынес з яе двара металічную печ.
Аматары вела- і мота. На невядомых злодзеяў паскардзіўся праваахоўнікам жыхар Бялынічаў. З яго гаража знік дарагі веласіпед.
А ў жыхара Старага Сяла з матацыкла, прыпаркаванага каля дома, нехта скраў шлем.
Абакралі двойчы. Жыхар аг. Вялікая Машчаніца патэлефанаваў у РАУС і паведаміў, што невядомыя скралі з яго двара бензатрымер. Праз два дні ён звярнуўся да праваахоўнікаў з заявай знайсці злодзеяў, якія зноў пагаспадарылі на яго сядзібе. Злодзеі знойдзены. Праводзіцца праверка.
Смачна было? Жыхарка Вугольшчыны захацела паласавацца памідорамі. Вядома ж, не сваімі, а чужымі. Яна скрала іх з лецішча знаёмай. Праваахоўнікі ўручылі аматарцы смачненькага адміністрацыйны пратакол.
Пацярпеў…камбайн. Ноччу 10 ліпеня каля вёскі Мокравічы невядомыя злодзеі скралі чатыры колы з камбайна, які належыць ААТ “Новая Друць” .
Б’юць і не шкадуюць. 12 ліпеня ў ЦРБ з дыягназам: “Рэзаная рана патыліцы”, па медыцынскую дапамогу звярнуўся бялынічанін, які патлумачыў, што знаёмы ўдарыў яго бутэлькай па галаве. У той жа дзень у прыёмнае аддзяленне ЦРБ з траўмамі і ў стане алкагольнага ап’янення паступіла маладая жанчына, якая паведаміла, што яе пабіў знаёмы.
Ганна КАВАЛЁВА.­

Поделиться: