Официальный сайт
Вторник, 25 февраля 2020 года
Погода Белыничи
Информация сайта pogoda.by
Главная - Новости - Новости спорта - У спартзале ФАКу “Друць” прайшла спартландыя,...
10 августа

У спартзале ФАКу “Друць” прайшла спартландыя, прысвечаная 55-годдзю беларускіх студэнцкіх атрадаў

У спартзале ФАКу “Друць” прайшла спартландыя, прысвечаная 55-годдзю беларускіх студэнцкіх атрадаў. Арганізатарамі спартыўнага свята выступілі райкам ГА “БРСМ”, сектар спорту і турызму райвыканкама і МЦ “Ветразь”.
У спартландыі прынялі ўдзел байцы студэнцкіх атрадаў СШ № 1 імя М. І. Пашкоўскага і СШ № 2, якія працавалі ў гэтым сезоне на добраўпарадкаванні ў Бялынічах і ў лесагадавальніку лясгаса. Для рабят былі падрыхтаваны розныя эстафеты. Яны бегалі і скакалі з мячамі і абручамі, “веславалі на байдарках”, перасоўваючыся ўпрысядку з гімнастычнымі палкамі ў руках, трапна кідалі тэнісныя мячыкі ў кошык і г. д. Капітаны каманд сапернічалі ў ведах па гісторыі студатрадаўскага руху.





Падводзячы вынікі выступлення, першы сакратар райкама ГА “БРСМ” Наталля БАРОДЗЬКА і загадчык сектара спорту і турызму райвыканкама Васіль КРАЎЦОЎ падзякавалі хлопцам і дзяўчатам за праяўленыя ў спартландыі азарт і камандны дух. Яны адзначылі, што таксама дзякуючы добрасумленнай летняй працы студатрадаўцаў Бялынічы знешне абнаўляюцца, горад становіцца больш прыгожым.
Каманда-пераможца экалагічнага студатрада СШ № 1 была ўзнагароджана спартыўным інвентаром і квіткамі ў кінатэатр “Зорка” на любы кінасеанс, а ўсе рабяты заахвочаны салодкімі прызамі і памятнымі падарункамі. Іх прадаставілі аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама і райкам ГА “БРСМ”.



­

Андрэй СУПІТАЛЁЎ.
Фота аўтара

­­

Новости региона

25 февраля
­В Могилевской области с 20 февраля по 2 марта проходит региональная межведомственная профилактическая акция «Вместе против наркотиков».
25 февраля
Пракурор раёна, саветнік юстыцыі Віталь Кавалёў распавёў карэспандэнту “Зары над Друццю” аб выніках дзейнасці супрацоўнікаў пракуратуры...
25 февраля
Міністэрства аховы здароўя ўзмацніла санітарна - эпідэміялагічны нагляд у сувязі з распаўсюджваннем коронавіруса COVID-19 у Еўрапейскім рэгіёне...
© 2007 Белыничский районный
исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничы, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00