Официальный сайт
Понедельник, 23 июля 2018 года
Погода Белыничи
Информация сайта pogoda.by

Многія жыхары раёна здзіўляюцца, калі каторы раз запар  аглядальная камісія прыходзіць у дом з праверкай.

Сёлета ў раёне адбыліся 10 пажараў, на якіх загінулі 3 чалавекі. Калі параўнаць гэтыя лічбы з аналагічным перыядам мінулага года (4 пажары, загінулых не было), то можна ўбачыць, што сітуацыя значна пагоршылася. У большасці выпадкаў прычынамі здарэнняў з’яўляюцца няспраўнасць пячнога ацяплення і электраправодкі, неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні. Таксама павялічваецца колькасць узгаранняў (кожнае сёмае), якія здараюцца па віне грамадзян, што знаходзяцца ў стане алкагольнага ап’янення.

Асноўнай задачай аглядальных камісій з’яўляецца абследаванне супрацьпажарнага стану жыллёвага фонду і навучанне насельніцтва правілам бяспекі. Рашэннем райвыканкама былі створаны 7 раённых (пры кожным сельвыканкаме) і 1 гарадская аглядальныя камісіі. У іх склад уваходзяць прадстаўнікі органаў унутранных спраў, аддзела адукацыі, ЖКГ, сацыяльнай службы, сельвыканкамаў, інспекцыі па справах непаўналетніх, энергетычных, газавых, медыцынскіх служб. Садзейнічанне аказваюць прадстаўнікі РАНСа. Аглядальная камісія райцэнтра складаецца з пяці груп на чале з намеснікам старшыні райвыканкама Дзмітрыем ДАВЫДАВЫМ.

Пасля праверак домаўладанняў для выпраўлення выяўленых недахопаў вызначаецца тэрмін, па сканчэнні якога праводзіцца кантрольная праверка. І ў выпадку ігнаравання патрабаванняў прымаюцца меры адміністрацыйнага ўздзеяння.

Паважаныя жыхары раёна! Прывядзіце свае домаўладанні ў пажарабяспечнае становішча! Трэба памятаць, што бяспека сям’і і родных знаходзіцца толькі ў вашых руках. Выправіць існуючыя недахопы трэба не для таго, каб пазбегнуць штрафу, гэта, магчыма, дазволіць выратаваць жыццё.
Кацярына ЛЮБІВАЯ,
інспектар ГПіУГ РАНС

© 2007 Белыничский районный
исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
belynrik@tut.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничы, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00