Официальный сайт
Вторник, 23 января 2018 года
Главная - Социальная сфера - РОЧС информирует - Канікулы яшчэ не пачаліся, а вось пажары...

Так, напрыклад, днямі выратавальнікі Магілёўскага гарадскога аддзела па надзвычайных сітуацыях выязджалі на ліквідацыю ўзгарання ў двухпакаёвай кватэры па вуліцы Крупскай абласнога цэнтра. У адным з пакояў пачаўся пажар – загарэлася коўдра. Полымя перакінулася на нацяжную столь, і агонь імгненна агонь ахапіў увесь пакой. Жанчына, якая знаходзілася ў кватэры са сваімі дзецьмі (дванаццацігадовай дачкой і трохгадовым сынам), вырашыла пакінуць яе, аднак малы спалохаўся і недзе схаваўся. Яна атрымала невялікія апёкі, пакуль шукала дзіця. На шчасце, усё скончылася добра. У выніку пажару былі пашкоджаны маёмасць, сцены і столь. Па папярэдніх дадзеных, узгаранне адбылося з-за свавольства з агнём трохгадовага малога.

Яшчэ адзін “дзіцячы” пажар адбыўся ў Асіповічах. Пакуль маці завіхалася па гаспадарцы, трохгадовы Лёня з кішэні курткі, што вісела ў прыхожай, выцягнуў запальнічку. Агонь ахапіў адзенне, памяшканне загарэлася. Жанчына схапіла дзіця і выбегла на вуліцу. У выніку пажару была пашкоджана маёмасць у кватэры.

Паважаныя дарослыя! Выкарыстоўвайце любы зручны момант для размовы з дзецьмі пра небяспеку агня. Раскажыце пра тое, што ў ніякім выпадку нельга гуляць з запалкамі, падпальваць траву, лісце, кідаць у касцёр балончыкі з-пад аэразоляў, выкарыстоўваць дзеля распальвання вогнішча лёгкаўзгаральныя вадкасці. Дзеці палохаюцца ў небяспечнай сітуацыі і вельмі часта хаваюцца. Неабходна абавязкова навучаць іх праз гульні правілам паводзін у выпадку пажару.

Вы не павінны рызыкаваць жыццём і здароўем свайго дзіця! Трымайце запалкі ў недаступным для яго месцы. Памятайце, што дзіцячая бяспека цалкам залежыць ад умення дарослых прадбачыць і папярэдзіць няшчасце.

Кацярына ЛЮБІВАЯ,
інспектар ГПіУГ РАНС.



© 2007 Белыничский районный
исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
belynrik@tut.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничы, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00