Официальный сайт
Вторник, 23 января 2018 года
Главная - Социальная сфера - РОЧС информирует - Супрацоўнікі РАНС сумесна з РК ГА “БРСМ”...

Каб летнія канікулы не былі азмрочаны надзвычайнымі сітуацыямі, а праходзілі весела і бяспечна, у рамках рэспубліканскай акцыі “Канікулы без дыму і агню” супрацоўнікі РАНС сумесна з РК ГА “БРСМ” наведваюць школьныя аздараўленчыя лагеры.

Днямі гасцей сутракалі ў летніках на базе Свяцілавіцкага ВПК ДС СШ і Лебядзянкаўскага ВПК ДС ПШ. Інспектар ГПіУГ РАНС Кацярына ЛЮБІВАЯ правяла з рабятамі цікавую і пазнавальную віктарыну, на пытанні якой яны ўпэўнена адказвалі. А прадстаўнік РК ГА “БРСМ” Ганна КУБАРАВА пажадала дзецям добра адпачыць і ўручыла салодкія падарункі.

На вуліцы школьнікаў чакала вялікая пажарная машына. Супрацоўнікі РАНС прадэманстравалі яе магчымасці і распавялі пра прафесію выратавальніка. Дзеці ўбачылі, як працуе аварыйна-выратавальнае абсталяванне, што знаходзіцца ўнутры спецыяльнай машыны, і нават паспрабавалі выканаць нарматыў – за 16 секунд апрануць “баёўку”.

На памяць пажарныя падарылі рабятам маляўнічыя памяткі-сувеніры, каб тыя не забывалі пра бяспечныя паводзіны, і абяцалі прыехаць у госці зноў.

Тэкст і фота Аксаны ПЛЕСКАНЁВАЙ.

© 2007 Белыничский районный
исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
belynrik@tut.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничы, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00