Официальный сайт
Вторник, 25 сентября 2018 года
Погода Белыничи
Информация сайта pogoda.by

Бываюць выпадкі, калі дарослыя з прычыны розных абставінаў вымушаны пакінуць дзяцей на нейкі час без нагляду. Бацькі часта нават не падазраюць аб тым, што тыя ці іншыя прадметы могуць уяўляць небяспеку для дзіцяці.

Не пакідайце дзяцей без нагляду

Некалькі гадоў таму ў вёсцы Беражное Столінскага раёна падчас пажару загінулі трое дзяцей – 6, 5 і 3 гадоў. Маці пакінула іх адных і пайшла ў краму, зачыніўшы звонку дзверы. Калі вярнулася, у хаце ўжо лютаваў агонь. Да прыбыцця ратавальнікаў яна здолела вынесці дзяцей і перадала іх брыгадзе хуткай дапамогі. Аднак вярнуць малых да жыцця не ўдалося.

Сачыце за тым, каб у полі зроку дзіцяне знаходзіліся лёгкаўзгаральныя вадкасці

Два гады таму ў Ваўкавыску трэцякласнік знайшоў пластыкавую каністру з рэшткамі гаручай вадкасці і паспрабаваў яе падпаліць. Вадкасць успыхнула, хлопчык атрымаў апёкі твару 1-2-й ступені (10% цела).

Не пакідайце дзяцей пад наглядам старэйшых школьнікаў

У мінулым годзе ў Бярэзінскім раёне адбылася трагедыя. Вучань 4 класа паступіў вечарам у бальніцу з дыягназам “ірваная рана правага бядра”. У ходзе гутаркі хлопчык растлумачыў, што гуляў з сябрамі (вучнямі другога і трэцяга класа) на ўзараным полі. Яны знайшлі незразумелы прадмет і паспрабавалі разбіць яго аб камень. Некалькі разоў кідалі “жалязяку” (меркавана, снарад), пасля чаго адбыўся выбух. Асколкамі хлопчыку параніла нагу. Ён дабраўся да дома, а калі вярнулася яго маці –  тэрмінова выклікала хуткую дапамогу.

Згодна з арт. 159 КК РБ, за пакіданне ў небяспечным стане дзяцей прадугледжана крымінальная адказнасць з пазбаўленнем волі на тэрмін да 3-х гадоў.

Небяспечнае захоўвайце ў недаступным

У красавіку гэтага года ў Гомелі за вечар адразу тры малыя апынуліся ў рэанімацыі з аднолькавым дыягназам. Двое з іх атруціліся таблеткамі, трэці – фарбай для валасоў.

Экраны на радыятары ацяплення

Растлумачыць дзецям, чаму нельга здымаць гэтыя экраны і спрабаваць прасоўваць канечнасці паміж секцыямі батарэй ацяплення, а таксама паміж падлогай і самім радыятарам.

Летась у Мінску ў 8-гадовага хлопчыка застрагла нага ў радыятары ацяплення. Бацькі не змаглі вызваліць хлопчыка без дапамогі ратавальнікаў. Малы быў шпіталізавалі з апёкам нагі.

Бяспечнае праветрыванне

Зрабіце для дзяцей бяспечнае праветрыванне кватэры. Варта памятаць, што маскітныя сеткі на вокнах не разлічаны на вагу дзіця і не абароняць яго ад падзення.

У мінулым годзе ў Мінску 6-гадовы хлопчык выпаў з акна кватэры на трэцім паверсе. Высветлілася, што, гуляючы каля акна, ён абапіраўся на маскітную сетку. Яна не вытрымала яго вагі, і дзіця выпала. Хлопчык з траўмамі быў дастаўлены ў медыцынскую ўстанову, дзе праз некаторы час памёр. У момант здарэння ў кватэры знаходзілася прабабуля хлопчыка. Сям’я лічылася паспяховай.

Небяспека на пляцоўцы

Здарэнне адбылося ў Мінску 4 мая: сямігадовая дзяўчынка загінула з-за механічнага задушвання – яе шыю абвязаў шнурок капюшона. Дзяўчынка каталася на дзіцячай горцы, зачапілася шнурком за парэнчы і пачала задыхацца. Мінакі знайшлі дзяўчынку ўжо без руху. Яны адразу ж патэлефанавалі ў хуткую дапамогу. Медыкі шпіталізавалі дзіця, але выжыць дзяўчынцы так і не ўдалося.

Паважаныя бацькі, беражыце сваіх дзяцей! Памятайце: выпусціўшы з-пад увагі сваё дзіця на імгненне, яго жыццё можа раптам абарвацца.

Кацярына ЛЮБІВАЯ,
інспектар ГПіУГ РАНС.


© 2007 Белыничский районный
исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
belynrik@tut.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничы, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00