Приемная: +375 (2232) 78-722
Факс: +375 (2232) 78-722
Электронная почта: belynrik@tut.by
Міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусі Аляксандр КАРЛЮКЕВІЧ 21 мая правёў рабочую сустрэчу ў Бялынічах.
У рамках падрыхтоўкі мерапрыемстваў да правядзення XXVII Дня беларускага пісьменства, які 6 верасня пройдзе ў нашым горадзе, міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч сустрэўся са старшынёй райвыканкама Васілём ЗАХАРЭНКАМ. Удзел у рабочай сустрэчы, падчас якой абмяркоўваліся і ўдакладняліся пэўныя арганізацыйныя моманты будучага святкавання, таксама прынялі начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магаблвыканкама Кацярына МУЗЫЧЭНКА, намеснік старшыні райвыканкама Ірына ФУРСАВА, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Іна ІГНАТОВІЧ.
Таксама прайшла цырымонія ўскладання кветак да мемарыяла на Алеі Герояў, што была абноўлена акурат да 75-й гадавіны Перамогі.
Аляксандр Карлюкевіч, Васіль Захарэнка, Кацярына Музычэнка сустрэліся і з вядомай беларускай мастачкай Ларысай ЖУРАВОВІЧ, якая жыве ў Бялынічах і з’яўляецца аўтарам шматлікіх карцін і творчых праектаў. Адзначым, што праграмай святочных мерапрыемстваў ХХУІІ Дня беларускага пісьменства прадугледжана прэзентацыя мастацкага альбома Ларысы Журавовіч.
Традыцыйна рэспубліканскае свята, Дзень беларускага пісьменства, праводзіцца ў гарадах – цэнтрах асветы, культуры і кнігадрукавання, месцах з багатай гістарычнай спадчынай, з якімі непарыўна звязаны жыццё і дзейнасць выбітных дзеячаў Беларусі розных часоў.
Міхась КАРПЕЧАНКА.
Поделиться: