Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

16 января

Прыём грамадзян

Учора член Савета Рэспублікі Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь, генеральны дырэктар ЗАТ «Беларуская калійная кампанія» Валерый Іваноў правёў прыём жыхароў нашага раёна.  З праблемамі да яго звярнуліся 2 чалавекі. Першым на прыём трапіў галоўны ўрач ЦРБ Віктар Пянькоўскі. Ён коратка распавёў аб выніках работы ўстаноў сістэмы аховы здароўя Бялыніччыны за мінулы год, падзяліўся планамі па далейшай мадэрнізацыі і рамонце аддзяленняў ЦРБ. Так, да прыкладу менавіта ў 2012-м годзе адбылося адкрыццё неўралагічнага і другога хірургічнага аддзяленняў. У сакавіку бягучага года плануецца завяршыць рамонт радзільнага і першага хірургічнага аддзяленняў. Аднак сродкаў для набыцця неабходнай сучаснай тэхнікі і абсталявання не хапае. Ды і аўтамабільны парк установы зусім не шыкоўны: апошнія гады адчуваецца недахоп машын хуткай дапамогі. Пытанне: ці можа галіновае Міністэрства якім-небудзь чынам дапамагчы фінансава, дзеля таго, каб падштурхнуць распачатую справу? Валерый Іваноў паабяцаў, што паспрабуе пасадзейнічаць у вырашэнні дадзеных праблем.
Акрамя таго, падчас дыялогу закранулі пытанне па арганізацыі падвозу хворых на гемадыяліз да абласной бальніцы. Галоўны ўрач ЦРБ Віктар Пянькоўскі зрабіў прапанову выдзеліць транспартны сродак і адкрыць на яго ліцэнзію. Валерый Мікалаевіч падкрэсліў, што дадзеная праблема існуе сёння ў многіх рэгіёнах краіны. Ён запэўніў, што не пакіне яе без увагі і зробіць усё магчымае, каб палепшыць сітуацыю.
Другі наведвальнік Валерый Батурэнка прыйшоў з некалькімі набалелымі пытаннямі. Бялынічаніна хвалявала пытанне добраўпарадкавання тэрыторыі райцэнтра. У прыватнасці, пенсіянер прапанаваў пабудаваць аўтамабільную стаянку каля магазіна “Універсам” па вуліцы Калініна, 4.  Валерый Мікалаевіч патлумачыў, што такія пытанні не вырашаюцца раптоўна.  І калі мясцовая ўлада і большая частка насельніцтва бачаць неабходнасць у будаўніцтве дадзенага аб’екта, то перашкод да яго з’яўлення не павінна ўзнікнуць.
У завяршэнні прыёму Валерый Іваноў падкрэсліў, што зацікаўлены ў тым, каб зрабіць усё магчымае дзеля далейшага росту дабрабыту насельніцтва Прыдруцкага краю.

Поделиться: