Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

5 февраля

У Бялынічах прайшоў конкурс «Арт-бітва снегавікоў»

Конкурс “Арт-бітва снегавікоў”, арганізаваны райкамам ГА “БРСМ”, прайшоў у раённым цэнтры. На пляцоўцы каля ФАК “Друць” сабраліся аматары зімовых забаў і актыўнага адпачынку.
У творчым спаборніцве на лепшага снегавіка ўдзельнічалі 9 каманд. Кожная з іх прадэманстравала свае творчыя здольнасці і фантазію. Усяго за 40 хвілін тэрыторыю мясцовага спартыўнага комплексу ўпрыгожылі сапраўдныя шэдэўры снегавых фігур.
 Упэўненую перамогу ў незвычайным конкурсе святкавала пярвічная арганізацыя ГА “БРСМ” СШ №1 імя Пашкоўскага. Другое месца прысуджана калектыву рэдакцыі раённай праграмы “Радыё Бялынічы”. Трэцім прызёрам прызнана дружына аддзела адукацыі райвыканкама. У намінацыі “Самы дружалюбны снегавік” адзначаны прадстаўнікі раённага спажывецкага таварыства. Звання “Самы нечаканы” удастоены снегавік работнікаў філіяла ААТ «Белаграпрамбанк” – Магілёўскае абласное ўпраўленне, “Самы лянівы” – БУКП “Жылкамгас”. Тытулы “Самы акуратны” і “Самы непрадказальны” атрымалі снежныя кампазіцыі канкурсантаў адпаведна з Кудзінскай базавай школы і Эсьмонскага комплексу дзіцячы сад-сярэдняя школа.

Поделиться: