Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

13 февраля

Лаўрэаты спецыяльнай прэміі райвыканкама «Чалавек года»

   Сталі вядомы імёны сёлетніх лаўрэатаў спецыяльнай прэміі райвыканкама “Чалавек года” па выніках работы за мінулы год. ­
У намінацыі “Вытворчая дзейнасць” гэтага ганаровага звання ўдастоена галоўны заатэхнік СВК “Калгас “Радзіма” Валянціна Лапацентава. У намінацыі  “Невытворчая сфера” лаўрэатам прэміі “Чалавек года” стаў педагог дадатковай адукацыі шматпрофільнага цэнтра “Веатразь” Ігар Духовіч. У н­амінацыі “Грамадска-палітычная дзейнасць” такой прэміяй адзначана начальнік аддзела культуры райвыканкама Святлана Патапчык.
Акрамя таго, спецыяльная прэмія раённага выканаўчага камітэта імя Бялыніцкага-Бірулі прысуджана народнаму ансамблю фальклорнай музыкі “Бялыніцкія музыкі”, мастацкім кіраўніком якога з’яўляецца Вольга Маісеенка.
    Лаўрэаты спецыяльных прэмій атрымаюць дыпломы райвыканкама і грашовыя прэміі. Іх імёны будуць занесены на дошку гонару  Бялыніцкага раёна.
­chelovgoda_2013_1 ­chelovgoda_2013_1 ­chelovgoda_2013_1

­­
Поделиться: