Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

15 февраля

Ганаровы грамадзянін Бялыніцкага раёна

На пазачарговай сесіі раённага Савета дэпутатаў разгледжаны хадайніцтвы калектываў Цэнтральнай раённай бальніцы і ААТ “Новая Друць” аб прысваенні начальніку Галоўнага ўпраўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці Раісе Лычкоўскай звання Ганаровы грамадзянін Бялыніцкага раёна.
Намеснік старшыні райсавета дэпутатаў Уладзімір Котаў праінфармаваў, што камісія раённага Савета дэпутатаў па разглядзе кандыдатур для прысваення звання Ганаровы грамадзянін Бялыніцкага раёна аднагалосна падтрымала хадайніцтвы калектываў ЦРБ і ААТ “Новая Друць”.
Дэпутаты райсавета Віктар Пянькоўскі, Надзея Серыкава, Любоў Сілкова і старшыня райвыканкама Аляксандр Варонін у сваіх выступленнях адзначылі вялікі асабісты ўклад Раісы Фёдараўны ў сацыяльна-эканамічнае развіццё Бялыніччыны, ва ўмацаванне матэрыяльнай базы аграпрамысловага комплексу, адукацыі, медыцыны, яе садзейнічанне будаўніцтву і рэканструкцыі шэрагу аб’ектаў сацыяльна-культурнага прызначэння. У прыватнасці, дзякуючы актыўнай пазіцыі Раісы Лычкоўскай пабудаваны, альбо адрамантаваны Асман-Касаеўскі ФАП, Цяхцінская і Запольская ўрачэбныя амбулаторыі, аддзяленні ЦРБ, узведзены адміністрацыйны будынак Машчаніцкага сельсавета і іншыя аб’екты.
Дэпутаты райсавета аднагалосна прынялі рашэнне – прысвоіць Раісе Фёдараўне Лычкоўскай званне Ганаровы грамадзянін Бялыніцкага раёна.

Поделиться: