Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

18 марта

Галоўны дакумент атрымалі ва ўрачыстай абстаноўцы

Урачыстая цырымонія ўручэння пашпартоў прайшла ў Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у раённым Цэнтры культуры.
Павіншаваць самых грамадска актыўных хлопчыкаў і дзяўчынак завіталі кіраўнік раёна Аляксандр Варонін, яго намеснік Надзея Серыкава, начальнікі аддзелаў адукацыі і па справах моладзі райвыканкама Лідзія Шчацінка і Наталля Саланенка, першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Вольга Шкундалёва, старшыня раённага савета ГА “БРПА” Таццяна Нізаўцова, а таксама заслужаны настаўнік Беларусі, дэпутат, намеснік старшыні Савета нацыянальнасцей Вярхоўнага Савета СССР (1984-1989) Ева Лабачова.
35 падлеткаў атрымалі ў гэты дзень найважнейшы ў жыцці кожнага чалавека дакумент - пашпарт, кнігу “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь”, іншыя падарункі і наказ ад Ганаровых грамадзянаў Бялыніцкага раёна. Артысты студыі ”Расінка” МЦ “Ветразь” падрыхтавалі для прысутных цікавую канцэртную праграму.
А Ганаровыя грамадзяне Бялыніцкага раёна Раіса Лычкоўская, Аляксандр Лапацентаў і Уладзімір Раманенка падарылі віноўнікам урачыстасці экскурсію ў абласны цэнтр, у праграме якой прадугледжваецца наведванне Галоўнага ўпраўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці і краязнаўчага музея.
(Марыя ГРЫШАЕВА, “Зара над Друццю”).
docum2013
***
У гэты жа дзень яшчэ 5 бялыніцкім падлеткам пашпарты ўручыў губернатар Магілёўскай вобласці Пётр Руднік на ўрачыстай цырымоніі, якая адбылася ў Магілёўскай ратушы.

Поделиться: