Адкрытыя рэспубліканскія спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы прайшлі напрыканцы мінулага тыдня ў Магілёве. На базе спартыўнага комплексу “Алімпіец” лёгкаатлеты 1998-1999 гадоў нараджэння з усіх рэгіёнаў Беларусі памераліся сіламі ў скачках ў даўжыню і вышыню, бегавых дысцыплінах і іншых відах. На дастойным узроўні выступілі і 10 выхаванцаў Бялыніцкай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы. Так, наша юная спартсменка Надзея Цапік святкавала бліскучую перамогу ў штурханні ядра, пераадолеўшы 12-мятровую мяжу.
Поделиться: