Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

19 марта

Вішоўцы гукалі вясну

Адным з любімых святаў бялынічан з’яўляецца Масленіца. Яна спалучае ў сабе шмат цікавых абрадаў, якія ўслаўляюць прыход вясны. Згодна традыцыі, ганаровае месца на святочным стале займаюць малочныя стравы і бліны. Нездарма Масленіца атрымала ў дадатак такія назвы як Блінніца, Малочны тыдзень, Маслаед…
У мінулую нядзелю па ініцыятыве праўлення СВК “Калгас “Радзіма” для жыхароў Вішова і гасцей аграгарадка былі арганізаваны масленічныя народныя гулянні.
Нягледзячы на мароз, праводзіць зіму сабралася шмат аматараў актыўнага адпачынку. Кожны змог паспрабаваць сілы ў разнастайных спартыўных спаборніцтвах: перацягванні каната, падніманні гіры, дартсе, бойцы падушкамі. Пераможцы і самыя актыўныя ўдзельнікі конкурсаў атрымалі каштоўныя падарункі.
Канечне, не абышлося падчас свята без традыцыйнай стравы – бліноў. Арганізатары прадаставілі шырокі іх асартымент, разлічаны на любы густ. Святочнае прадстаўленне завяршылася развітаннем з пудзілам Масленіцы, якое спалілі на вогнішчы.
Цудоўны настрой вішоўцам і гасцям дарылі артысты Вішоўскага сельскага Цэнтра культуры і вольнага часу.

Поделиться: