Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

21 марта

Адзіны дзень інфармавання

“Магілёўская вобласць – тэрыторыя адкрытага супрацоўніцтва” – галоўная тэма адзінага дня інфармавання насельніцтва, які праходзіць сёння ў нашым раёне. Акрамя таго, члены інфармацыйна-прапагандысцкіх груп знаёмяць жыхароў Прыдруцкага краю з такімі пытаннямі, як “Развіццё сістэмы “Разлік” у Рэспубліцы Беларусь”, “Папярэджанне пажараў і іншых надзвычайных сітуацый”, “Прафілактыка туберкулёзу”, а таксама з дзейнасцю нашага таленавітага земляка, ураджэнца вёскі Нежкаў інжынера-тэарэтыка Івана Іванова.
Члены абласной інфармацыйна-прапагандысцкай групы пад кіраўніцтвам начальніка ўпраўлення ідэалагічнай работы Магілёўскага аблвыканкама Кунцэвіча А.М. сустрэліся з калектывамі Райста, раённага вузла паштовай сувязі, раённага вузла электрычнай сувязі, інспекцыі па падатках і зборах па Бялыніцкаму раёну.

Поделиться: