У Бялынічах адбыўся традыцыйны агульнараённы бацькоўскі сход. На гэты раз ён праходзіў пад назвай “Арганізацыя занятасці дзяцей і падлеткаў”. Удзел у абмеркаванні гэтай праблемы прынялі шэраг кіраўнікоў і спецыялістаў мясцовых устаноў і служб.
У сваім выступленні на тэму “Узаемадзеянне ўсіх зацікаўленых структур па арганізацыі занятасці вучняў” начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Лідзія Шчацінка адзначыла, што дзейнасць дзяцей і падлеткаў у вольны час павінна адпавядаць іх рознабаковым інтарэсам, абапірацца на іх ініцыятыву і самакіраванне, прадстаўляць магчымасць свабоды выбару зместу і форм дзейнасці настолькі, наколькі гэта мэтазгодна.
Перад удзельнікамі агульнараённага бацькоўскага сходу выступілі таксама начальнік РАНС Станіслаў Бурко, урач-псіхіятр-нарколаг ЦРБ Андрэй Чараднічэнка, старшы ўчастковы інспектар ІПСН Ігар Гуз, дырэктар цэнтралізаванай клубнай сістэмы раёна Святлана Кандрацьева, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Вольга Таран, першы сакратар райкама БРСМ Вольга Шкундалёва, дырэктар ПЛ №17 Аляксандр Пекур, а таксама член царкоўнага савета царквы ў гонар іконы Маці Божай бялыніцкай Святлана Віннікава.
Напрыканцы сходу лепшым сем’ям былі ўручаны Падзячныя лісты райвыканкама за добрае выхаванне сваіх дзяцей.
Поделиться: