Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

29 марта

Міс БРСМ – 2013

Раённы конкурс прыгажосці і творчасці – “Міс БРСМ – 2013” – адбыўся ўчора на базе ДУА “Сярэдняя школа №1 імя М.Пашкоўскага”. Арганізатарам творчага спаборніцтва выступіў Райкам ГА “БРСМ”.
 Пяць юных прыгажунь з розных устаноў адукацыі Прыдруцкага краю прадэманстравалі прысутным свой талент і артыстызм ў 5 этапах конкурсу. Дзяўчаты спаборнічалі ў самапрадстаўленні, расказвалі аб “цудах Бялынічаў” – прыгожых куточках і мясцінах сваёй малой радзімы, прэзентавалі касцюмы, зробленыя сваімі рукамі, адказвалі на пытанні па гісторыі дзейнасці ГА “БРСМ”.
Журы адзначыла творчыя здольнасці кожнай удзельніцы. Так, тытула “Місс БРСМ-2013” удастоена вучаніца СШ №1 імя Пашкоўскага Вольга Камінская. Другое месца заваявала адзінаццацікласніца СШ №2 Таццяна Харытонава. Трэцім прызёрам стала Святлана Краўчанка з ДУА “Эсьмонскі комлекс дзіцячы сад-сярэдняя школа”. У намінацыі “Міс-арыгінальнасць” адзначана навучэнка ДУА “Цяхцінскі комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа” Юлія Лахтанава. Званне “Міс-патрыятызм” атрымала Дар’я Жаркевіч  з ДУА “Машчаніцкая сярэдняя школа”.
Усе дзяўчаты ўзнагароджаны дыпломамі, каштоўнымі падарункамі ад аддзела па справах моладзі райвыканкама, а таксама кветкамі ад індывідуальнага прадпрымальніка Вікторыі Адамовіч.

Поделиться: