Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

2 апреля

Пасяджэнне райсавета ветэранаў

    Пашыранае пасяджэнне прэзідыума райсавета грамадскага аб’яднання ветэранаў і раённай арганізацыі Камуністычнай партыі Беларусі адбылося ў Бялынічах.
Яго ўдзельнікі ўсебакова абмеркавалі пытанні аб падрыхтоўцы і правядзенні 68-гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Старшыня раённага савета ветэранаў Яўген Чарнякоў расказаў аб мерапрыемствах, якія будуць праведзены ў райцэнтры з нагоды ўсенароднага свята. Сакратар раённай партыйнай арганізацыі Інэса Зайкоўская паведаміла аб рабоце 4 пленума Магілёўскага абласнога камітэта КПБ, на якім былі падведзены вынікі дзейнасці камуністаў за 2012 год і намечаны задачы на бягучы. Апроч таго, яна заклікала былых актыўных камуністаў аднавіць сваё членства ў радах КПБ і ўносіць пасільны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё нашай краіны і выхаванне моладзі.
На пасяджэнні прэзідэума райсавета ГА ветэранаў былі таксама зацверджаны спісы лепшых былых работнікаў райспажыўтаварыства і СВК “Кудзін” на атрыманне ганаровага знака “Ветэран працы”. Узнагароды будуць уручаны ім на агульных сходах працоўных калектываў напярэдадні свята 9 мая.

Поделиться: