Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

2 апреля

Конкурс агітбрыгад

    Раённы конкурс агітбрыгад “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся” прайшоў на базе СШ №1 імя М. І. Пашкоўскага ў рамках рэспубліканскай акцыі “Я – грамадзянін Беларусі”.  
8 піянерскіх дружын Бялыніцкага краю выступілі на сцэне з тэматычнымі літаратурна-музычнымі кампазіцыямі. Хлопчыкі і дзяўчынкі спявалі песні і дэкламавалі вершы, прысвечаныя сваёй радзіме, расказвалі аб знакамітых земляках і прыгожых мясцінах рэспублікі.
Журы адзначыла творчыя здольнасці і высокі ўзровень падрыхтоўкі кожнай каманды. Перамогу ў спаборніцтве заваявалі піянеры дружыны імя Мікалая Кітаева СШ № 1 імя Пашкоўскага. Другое месца прысуджана вучням СШ №2 з піянерскай дружыны імя Юрыя Гагарына, трэцяе – піянерскай дружыне імя Яўсея Блізнякова Вішоўскай сярэдняй школы.
Рабяты ўзнагароджаны дыпломамі і прызамі ад аддзелаў адукацыі і па справах моладзі райвыканкама, райсавета ГА “БРПА” і райкама БРСМ.
agitbrad_2013__2
Поделиться: