Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

3 апреля

Статыстыка

    Па інфармацыі аддзела статыстыкі платных паслуг, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, транспарта і сувязі Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Магілёўскага аблвыканкама, па стану на 1 студзеня бягучага года ў Бялыніцкім раённым і сельскіх выканаўчых камітэтах на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў знаходзілася 549 сем’яў. З іх – 86,7 працэнтаў – гарадскія жыхары і 13,3 – сельскія. Маладыя сем’і склалі 52,6 працэнтаў, шматдзетныя – 10, тыя, хто мае права на атрыманне жылых памяшканняў сацыяльнага карыстання – амаль 7 працэнтаў. За мінулы год на ўлік маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў прынята 97 грамадзян, атрымалі жыллё і палепшылі жыллёвыя ўмовы – 13 сем’яў. З ліку тых, хто ў 2012 годзе палепшыў свае жыллёвыя ўмовы, тры сям’і атрымалі жылыя памяшканні сацыяльнага карыстання. Усяго ж заселена 745 квадратных метраў агульнай плошчы, з іх у выніку новага будаўніцтва -- 635 квадратных метраў.

Поделиться: