Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

9 апреля

Да ведама спажыўцоў: магазін «Кулінарыя» пачаў сваю работу

Кіраўніцтва Бялыніцкага райста аператыўна адгукваецца на патрабаванні часу, імкнецца своечасова і якасна задаволіць спажывецкія патрэбы бялынічан. Адкрываюцца новыя і праводзіцца мадэрнізацыя дзеючых гандлёвых кропак, пашыраецца асартымент тавараў…
Учора па вуліцы Ленінская, 34 свае дзверы для наведвальнікаў адчыніў магазін “Кулінарыя”.
– У працы кіруемся прынцыпам – забяспечыць насельніцтва Прыдруцкага краю ўсімі неабходнымі таварамі і паслугамі, - распавядае старшыня праўлення райста Тамара Адамовіч. – Неаднаразова ад бялынічан паступала прапанова адкрыць магазін, у якім можна было б набыць прыгатаваныя стравы. Нам ідэя спадабалася, і мы яе ажыццявілі. На рэалізацыю задумы зрасходаваны каля 100 млн рублёў: 40 – на абсталяванне, 20 – на халадзільныя ўстаноўкі, астатнія – на касметычны рамонт будынка.
Жыхары Прыдруцкага краю зараз маюць магчымасць не толькі паласавацца выпечкай, салатамі, арыгінальнымі стравамі на месцы, але і заказаць іх дамоў.
Маргарыта ДУДАЛЬ, “Зара над Друццю”

Поделиться: