Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

16 апреля

Свята творчасці

    У Бялынічах прайшоў традыцыйны раённы агляд-конкурс “Песни и танцы во времени”. Праводзіцца ён раз у два гады па ініцыятыве прафсаюзнай арганізацыі работнікаў адукацыі і навукі. Сёлета свае творчыя здольнасці і выканаўчае майстэрства на сцэне РЦК прадэманстравалі 23 галіновыя калектывы і індывідуальныя выканаўцы. Змагаліся канкурсанты ў пяці намінацыях: “Песня, прысвечаная настаўніку, галіне і галіноваму прафсаюзу”, “Песня на беларускай мове”, “Аўтарская песня”, “Песня – шлягер” і “Харэаграфія”.
З прывітальным словам да ўдзельнікаў звярнулася намеснік старшыні райвыканкама Надзея Серыкава. Яна падзякавала арганізатарам за рэалізацыю творчага праекта і павіншавала самадзейных артыстаў з сапраўдным святам творчасці. Таксама Надзея Сяргееўна ўзнагародзіла Падзячным лістом за плённую працу па развіцці сацыяльнага партнёрства і рэзультатыўнае кіраўніцтва старшыню Бялыніцкай раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Марыю Круглікаву, Дыпломам “За ўдзел у рэспубліканскім конкурсе “Жанчына года-2012” і каштоўным падарункам ад “Беларускага саюза жанчын” настаўніцу гісторыі і грамадазнаўства СШ №1 імя Пашкоўскага Вольгу Аксючыц.
На працягу двух гадзін прадстаўнікі педагагічнай сферы раёна дарылі гледачам радасць, усмешкі і бадзёры настрой.
У выніку, у намінацыі “Песня, прысвечаная настаўніку, галіне і галіноваму прафсаюзу” не было роўных вакальнаму дуэту Цяхцінскага комплексу дзіцячы сад-сярэдняя школа, а другімі і трэцімі прызёрамі сталі адпаведна самадзейныя творчыя калектывы Вішоўскай СШ і СШ №1 імя Пашкоўскага.
Лепш за ўсіх песню на беларускай мове выканалі выхавацель групы прадоўжанага дня СШ №2 Ірына Салянюк, настаўніца рускай мовы і літаратуры Эсьмонскага комплексу дзіцячы сад-сярэдняя школа Святлана Тапунова, выхавацель ясляў-сада №2 Бялынічаў Галіна Санькова і кіраўнік фізічнай культуры гэтай жа ўстановы Таццяна Кунцэвіч.
У намінацыі “Аўтарская песня” пераможцамі сталі педагог дадатковай адукацыі Цэнтра турызму, краязнаўства і экскурсій Сяргей Скамейка і настаўнік фізікі і матэматыкі Свяцілавіцкага комлексу дзіцячы сад-сярэдняя школа Сяргей Вашацькоў.   
     Лепшыя танцавальныя нумары прадэманстравалі творчыя калектывы Вішоўскай сярэдняй школы і ясляў-сада №5 Бялынічаў.
У намінацыі “Песня-шлягер” прызавыя месцы заваявалі вакальнае трыо Кудзінскай базавай школы, настаўніцы пачатковых класаў дапаможнай школы-інтэрната Галіна Шчуракова і Інэса Стральцова.
Пераможцы конкурса ўзнагароджаны дыпломамі і грашовымі прэміямі ад аддзела адукацыі райвыканкама і раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі.

Поделиться: