Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

17 апреля

Прэзентацыя зборніка «Літаратурнае прадмесце»

    У цэнтральнай раённай бібліятэцы адбылася прэзентацыя зборніка “Літаратурнае прадмесце”.  На сустрэчу завіталі ганаровыя госці: арганізатар і кіраўнік суполкі “Літаратурнае прадмесце”, паэтэса, пісьменніца, літаратурны крытык Людміла Рублеўская, паэтэса, редактар аддзела паэзіі часопіса “Маладосць” Віка Трэнас і гітарыст, лідар гуртоў “White Night Blues” і “Nestary Band” Юрась Несцярэнка.  
    Зборнік “Літаратурнае прадмесце” выйшаў ў мінулым годзе і быў прымеркаваны да 10-годдзя аднайменнай суполкі. Кніга ўвабрала ў сябе творы каля 30 пачынаючых і маладых пісьменнікаў з усіх куточкаў Беларусі.    
Людміла Рублеўская распавяла аб развіцці сучаснага беларускага літаратурнага працэсу і маладых творцах, якія актыўна працуюць у мастацкім асяроддзі, пазнаёміла з дзейнасцю суполкі, падзялілася творчымі планамі і задумкамі.
Цудоўны настрой у прысутных выклікалі песні ў выкананні Юрася Несцярэнкі.
Бялыніцкія паклоннікі творчасці беларускіх пісьменнікаў з цікавасцю задавалі пытанні гасцям, тыя ж з энтузіязмам і захапленннем адказвалі на іх. Напрыканцы мерапрыемства кожны змог набыць новае выданне, а таксама атрымаць аўтографы ад любімых аўтараў.    

Поделиться: