Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

23 апреля

Дырэктар Бялыніцкай ПМК-241 Уладзімір Раманенка атрымаў чарговыя заслужаныя узнагароды

Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь адзначыла Уладзіміра Андрэевіча Ганаровым Дыпломам за перамогу ў намінацыі “Кіраўнік года” катэгорыі “Генпадрадныя арганізацыі” ў рэспубліканскім конкурсе “На лепшае дасягненне ў будаўнічай галіне Рэспублікі Беларусь за 2012 год”.
Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі ўзнагародзіла яго Падзячным Лістом за аказанне эфектыўнага садзейнічання Бялыніцкаму РАУС у вырашэнні задач, якія актыўна спрыяюць развіццю і ўмацаванню сувязі паміж праваахоўнымі органамі, грамадскасцю і падрастаючым пакаленнем, за асабісты і бескарыслівы ўклад у стварэнне кутка гісторыі Бялыніцкай міліцыі і прапаганду яго дзейнасці.
Апроч таго, Уладзімір Раманенка ўдастоены Ганаровай Граматы Бялыніцкага райвыканкама за шматгадовую добрасумленную працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у развіццё будаўнічай галіны Бялыніцкага краю і ў сувязі з 55-годдзем.

Поделиться: