Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

23 апреля

У Бялынічах адбыўся гала-канцэрт 5 міжрэгіянальнага фестывалю «Залатая мелодыя»

Па добрай традыцыі на сцэне раённага Цэнтра культуры з лепшымі эстраднымі творамі вядомых савецкіх і замежных кампазітараў 50-80-ых гадоў выступілі самадзейныя творчыя калектывы і індывідуальныя выканаўцы з Круглянскага, Клічаўскага, Крупскага і Бялыніцкага раёнаў.
На свята песні завіталі ганаровыя госці: начальнік упраўлення культуры Магілёўскага аблвыканкама, Заслужаны работнік культуры Рэспублікі Беларусь Анатоль Сінкавец, намеснік начальніка аддзела па каардынацыі  ідэялагічнай работы ўпраўлення ідэялагічнай работы аблвыканкама Жана Дзмітрыева, дырэктар Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветніцкай работы Алег Хмялькоў, а таксама прадстаўнікі з розных рэгіёнаў вобласці.
Цёплыя словы віншаванняў удзельнікам і падзякі арганізатарам урачыстасці выказала намеснік старшыні райвыканкама Надзея Серыкава. “З кожным годам “Залатая мелодыя” набірае моц, пашырае кола прыхільнікаў рэтра-музыкі. Нездарма ў бягучым годзе фестываль уключаны ў план абласных мерапрыемстваў, што сведчыць аб яго высокім статусе”,- заўважыла Надзея Сяргееўна.
     Адкрылі гала-канцэрт дыпламанты леташняй “Залатой мелодыі”. Несціхаючымі апладысментамі сустракала бялыніцкая публіка сёлетніх удзельнікаў, дружна падпявала добра вядомыя песні мінулых гадоў. Таленавітыя артысты парадавалі гледачоў такімі хітамі, як “Не отрекаются любя”, “Валенки”, “Ой, цветет калина”, “Чарли”, “Выйду на улицу”, “Гармонь моя”.
Апагеем “шоу талентаў” стала цырымонія ўзнагароджвання лепшых канкурсантаў. Гран-пры фестывалю ў намінацыі “Юныя таленты” атрымала салістка Бялыніцкага РЦК Вікторыя Грыбкова. У намінацыях “Ансамблі” і “Салісты” вышэйшых узнагарод ўдастоены вакальны ансабль Крупскага сельскага дома культуры “Нашы песні” і Святлана Баранава з Круглянскага раённага дома культуры.
Першае месца ў намінацыі “Салісты” прысуджана нашай зямлячцы Кацярыне Бондзікавай. Другое месца заваявала клічаўская артыстка Марыя Дулебенец, трэцяе – Ганна Клімковіч з Крупак.
Лепшымі сярод самых юных артыстаў сталі Дар’я Смарцар з Крупскага раёна, дзесяцігадовая клічаўлянка Хрысціна Баранава і круглянская салістка Вольга Сцяпанчанка.
У намінацыі “Ансамблі” Дыплома 1 ступені ўдастоены творчы калектыў “Мелодыя” Клічаўскага дома культуры. Другім і трэцім прызёрамі прызнаны вакальныя ансамблі “Романтика” з Бялынічаў і “Ассорти” з Круглянскага раёна. Уладальнікам прыза сімпатый гледачоў стала вакальнае трыо Круглянскага раённага Дома культуры.

Поделиться: